Рус Бел Eng De Cn Es Ar
На першуюУніверсітэтІмі ганарыцца універсітэт
Імі ганарыцца універсітэт

     Калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з вялікай павагай і ўвагай ставіцца да выпускнікоў універсітэта, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё культуры, навукі і адукацыі, народную гаспадарку і дзяржаўнае будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. З моманту свайго заснавання ўніверсітэт падрыхтаваў звыш 145 тысяч спецыялістаў, з іх звыш 6 тысяч - для замежных дзяржаў. Многія з іх маюць значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і шырока вядомыя не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Асабліва ганарыцца універсітэт супрацоўнікамі і выпускнікамі ўніверсітэта, якія маюць высокае званне героя, былі абраны ў акадэмікі і члены-карэспандэнты нацыянальнай ці замежных акадэмій, з'яўляюцца лаўрэатамі дзяржаўных прэмій, заслужанымі дзеячамі.

     У адпаведнасці з рашэннем Вучонага савета БДУ,што было прынята ў 1992 годзе, асобам, як правіла, з замежных краін, якія зрабілі значны ўклад у развіццё ўніверсітэта і ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў навуковай і адукацыйнай сферах, прысвойваецца званне ганаровага доктара, а з 2006 года - ганаровага прафесара. 

     У 2010 годзе Вучоны савет БДУ, у адпаведнасці са Статутам універсітэта, устанавіў званне "Заслужаны работнік БДУ", якое прысвойваецца супрацоўнікам, якія працавалі, як правіла, у БДУ ці ў адзіным комплексе БДУ не менш за 25 гадоў і дасягнулі істотных поспехаў у сваёй працоўнай дзейнасці. У 2011 годзе ўведзена "Дошка пашаны БДУ", на якую заносяцца працаўнікі комплексу БДУ па выніках справаздачнага года за дасягненні ў адукацыйнай, навуковай, метадычнай, інавацыйнай і кіраўніцкай дзейнасці.

     Звесткі пра пералічаныя катэгорыі супрацоўнікаў, выпускнікоў і навучэнцаў змешчаны ў адпаведных рубрыках ў раздзеле "Імі ганарыцца ўніверсітэт".