Рус Бел Eng De Cn Es Ar
БДУ сёння

 

 Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) заснаваны 30 кастрычніка 1921 г. За гады сваёй дзейнасці ім падрыхтавана каля 142,5 тыс. спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. У ліку яго выпускнікоў выдатныя навукоўцы Героі сацыялістычнай працы Арцімовіч Л.А., Барысевіч М.А., Сеўчанка А.Н., Фёдараў Ф.І., аўтар двух вынаходніцтваў у ядзернай фізіцы Барышэўскі У.Р., акадэмік РАН Сцёпін В.С., пісьменнікі Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Іван Мележ, Іван Навуменка і іншыя вядомыя дзеячы, якія аказалі значны ўплыў на развіццё эканомікі, адукацыі і культуры ў нашай краіне.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт сёння – гэта буйны вучэбна-навукова-вытворчы комплекс, у склад якога ўваходзяць 26 адукацыйных устаноў, у тым ліку 16 факультэтаў, ліцэй і каледж, 4 навукова-даследчых інстытута, 9 навуковых цэнтраў, 41 навукова-даследчая лабараторыя, 11 вытворчых прадпрыемстваў, 176 кафедраў, 3 вучэбна-эксперыментальныя станцыі, 3 музеі. У 2009 годзе ў структуры БДУ ўзноўлены факультэт даўніверсітэцкай адукацыі. У 2009 г. Установа БДУ “Нацыянальны навукова-даследчы цэнтр маніторынгу азонасферы” рэарганізаваны шляхам далучэння да яго Установы "Міжведамасны цэнтр праблем нацыянальных паркаў і запаведнікаў" БДУ; РУП “Унітэхпрам БДУ” рэарганізавана шляхам далучэння да яго РУП “Санд” БДУ. У 2010 г. РУП “Уніхімпрам БДУ” рэарганізавана шляхам далучэння да яго РУП “Сертыфікацыя прадукцыі” БДУ. У 2011 створана ўнітарнае прадпрыемства “Цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый БДУ”.

У БДУ сёння працуюць 7576 асноўных працаўнікоў, з іх 2455 штатных выкладчыкаў. У комплексе БДУ на пастаяннай аснове працуюць 287 дактароў навук (на 10 чалавек больш за паказчык 2006 г.) і 1370 кандыдатаў навук (на 45 чалавек больш за паказчык 2006 г.). Сумяшчальнікамі працуюць 13 акадэмікаў і 18 членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. Колькасць дактароў і кандыдатаў навук ад агульнай колькасці прафесарска-выкладчыцкага складу комплексу БДУ (разам з сумяшчальнікамі) складае адпаведна 10,5% і 46%, што на 6,5% перавышае патрабаванні, прад'яўляныя да вядучай вышэйшай навучальнай установы па дадзеным паказчыку. Штогод супрацоўнікамі і аспірантамі БДУ абараняецца каля 60 кандыдацкіх і 6–7 доктарскіх дысертацый.

У снежні 2008 г. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт паспяхова прайшоў акрэдытацыю тэрмінам на 5 гадоў, у сакавіку 2009 г. падоўжана ліцэнзія на адукацыйную дзейнасць да 30 красавіка 2014 г. У ліпені 2010 г. універсітэт атрымаў сертыфікаты на адпаведнасць сістэмы менеджменту якасці патрабаванням міжнароднага стандарту ISO 9001 у нацыянальнай сістэме сертыфікацыі і ў нямецкай сістэме сертыфікацыі TGA. У 2011 годзе БДУ будзе кандыдатам на Прэмію Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці. У 2010 годзе распрацавана Праграма перспектыўнага развіцця на 2011–2015 гады, дзе вызначаны асноўныя накірункі далейшага развіцця ўніверсітэта і ўмацаванне яго матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Адукацыйны працэс. Колькасць асоб, якія навучаюцца, на ўсіх формах і ўзроўнях навучання БДУ ў 2010–2011 нав. г., уключаючы перпадрыхтоўку, складае 34,3 тыс. чалавек, што перавышае паказчык 2006 г. на 32%. На дзённай форме навучаецца 20206 студэнтаў (на 22% вышэй за паказчык 2006 г.), на завочнай – 8758 (на 71% вышэй за паказчык 2006.г.). Акрамя таго, ва ўніверсітэце навучаецца 658 магістрантаў, 890 аспірантаў і суіскальнікаў вучонай ступені кандыдата навук (з іх 84 замежных грамадзян), 10 дактарантаў. За пяцігадовы перыяд колькасць магістрантаў узрасла на 75%. Прыёмная кампанія 2011 года апынулася вельмі паспяховай як па якасці, так і па колькасці залічаных студэнтаў. Прахадныя і сярэднія балы атэстата значна выраслі ў 2011 годзе.

Колькасць замежных грамадзян з 53 краін свету, якія атрымліваюць адукацыю ў БДУ, складае 2030 чалавек, што перавышае паказчык 2007 г. у 2,6 разы. Колькасць замежных грамадзян, якія навучаюцца ў аспірантуры, вырасла ў 2,3 разы. Усё гэта сведчыць пра рост міжнароднага аўтарытэту БДУ.

Навучанне ў БДУ праводзіцца на падставе адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі. Універсітэт узяў курс на практыка-арыентаваную падрыхтоўку спецыялістаў, змястоўная аснова якіх закладзена ў новых адукацыйных стандартах. У 2009–2010 гг. распрацавана 15 новых стандартаў па новых спецыяльнасцях і напрамках спецыяльнасцей. За апошнія 3 гады ў БДУ пачата падрыхтоўка па 4 новых спецыяльнасцях і 27 напрамках спецыяльнасцей першай ступені вышэйшай адукацыі. У 2011 г. адкрыты яшчэ 3 новыя спецыяльнасці і 5 напрамкаў спецыяльнасцей.

Падрыхтоўка кадраў на першай ступені вышэйшай адукацыі вядзецца па 58 спецыяльнасцях і 79 напрамках спецыяльнасцей. На другой ступені вышэйшай адукацыі (магістратура) падрыхтоўка ажыццяўляецца па 47, у аспірантуры – па 118, у дактарантуры – па 75 спецыяльнасцях. Дзейнічаюць 22 дысертацыйных саветы.

Перападрыхтоўка кадраў для галін народнай гаспадаркі ажыццяўляецца па 33 спецыяльнасцях; праводзяцца курсы павышэння кваліфікацыі па 133 праграмах з мэтай задавальнення запатрабаванняў спецыялістаў у атрыманні ведаў пра навейшыя дасягненні ў адпаведных галінах навукі і тэхнікі, перадавым айчынным і замежным вопыце з улікам патрабаванняў дзяржавы і запытамі грамадства, якія заўсёды будуць узрастаць.

Выпускнікі ўніверсітэта запатрабаваныя на рынку працы. Калі ў 2006 г. 15% выпускнікоў не атрымалі размеркавання з-за адсутнасці месцаў, то ў апошнія гады гэты паказчык не перавышае 1–2%. У 2010 г. 10% выпускнікоў накіраваны ў НАН Беларусі і БДУ, 15% – на педагагічную працу, 8% – у Парк высокіх тэхналогій, 67% – на прадпрыемствы рознай формы ўласнасці, у міністэрствы і ведамствы, для працы ў СМІ і інш.

Навукова-інавацыйная дзейнасць. У 2006–2010 гадах БДУ з'яўляўся галаўным выканаўцам 18 дзяржаўных праграм фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў. БДУ быў дзяржаўным заказчыкам ДНТП “Хімічныя тэхналогіі і вытворчасць” (падпраграма “Малатанажная хімія”) і галаўной арганізацыяй-выканаўцам ДНТП “Новыя лекавыя сродкі” (падпраграма “Лекавыя сродкі”).

У 2010 годзе па плане навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ (НДВКР) выконвалася 1231 тэма, у тым ліку па бюджэце 888 тэм (з іх фінансаваліся 762 тэмы), па гаспадарчых дагаворах з прадпрыемствамі і арганізацыямі – 343 тэмы.

У 2008–2010 гг. структурныя падраздзяленні ўніверсітэта ўдзельнічалі ў праектах у рамках праграм INTAS, НАТО, РП 5–7, ПРААН, МНТЦ, Tempus, ЮНЕСКА, CERN і інш. Толькі ў 2009 г. распрацоўвалася 49 праектаў дадзеных праграм. У 2009 г. у рамках рэалізацыі міжнароднага праекта Усходняга партнёрства на базе БДУ афіцыйна адкрыты Інфармацыйны пункт Савета Еўропы.

Толькі за 2009 г. ва ўніверсітэце створаны 141 аб’ект новай тэхнікі, тэхналогій, матэрыялаў. У вытворчасць укаранёна 79 распрацовак, у тым ліку машын, абсталявання і прыбораў – 16, матэрыялаў, рэчываў і прылад – 28, тэхналагічных працэсаў – 23, комплексаў АСК, АБД, САПР – 12. Выконваліся 27 праектаў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007–2010 гг. У рамках Дзяржаўнай праграмы распрацавана тэхналогія вытворчасці метылавых эфіраў тлустых кіслот рапсавага алею. На базе ААТ “Магілёўхімвалакно” арганізавана вопытна-прамысловая вытворчасць магутнасцю 20 тыс. тон/год. У 2009 г. на ААТ “Магілёўхімвалакно” выраблена 8,8 тыс. тон метылавых эфіраў тлустых кіслот, з якіх атрымана 264,4 тыс. тон змесевага дызельнага біяпаліва. У 2009 г. па тэхналогіях, распрацаваных у БДУ і ўкаранёных на ААТ “Гродна Азот”, ААТ “Магілёўхімвалакно”, выраблена і рэалізавана спажыўцам 512,1 тыс. тон змесевага дызельнага паліва.

У 2007 г. пададзена 65 заявак на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, у 2008 г. – 80, у 2009 г. – 110. Атрымана рашэнняў аб выдачу ахоўных дакументаў на іх адпаведна 57, 61, 72.

19 лютага 2010 г. паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і БДУ падпісана дамова пра супрацоўніцтва і зацверджаны План супрацоўніцтва БДУ з НАН Беларусі на 2010 і наступныя гады.

У 2009–2011 гадах была нададзена значная ўвага мерапрыемствам па стымуляванні дзейнасці прафесарска-выкладчыцкага складу і навуковых працаўнікоў у галіне падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі. У рамках гэтых мерапрыемстваў, напрыклад, быў праведзены конкурс на лепшага арганізатара і кіраўніка НДР студэнтаў і аспірантаў БДУ, усталяваны даплаты за паспяховую абарону дысертацый.

Колькасць аспірантаў усіх форм навучання з улікам замежных аспірантаў у 2010 годзе склала 775 чалавек, што перавышае аналагічны паказчык 2009 года на 28 чалавек. Колькасць аспірантаў платнай формы падрыхтоўкі ў 2010 годзе склала 58 чалавек (2009 годзе – 51, 2008 годзе – 38). Колькасць замежных аспірантаў у 2009 годзе склала 84 чалавекі (2009 годзе – 84, 2008 годзе – 83).

Выпуск з аспірантуры ў цэлым па комплексе БДУ ў 2010 годзе склаў 175 чалавек (з іх па БДУ з улікам аспірантаў-замежнікаў – 157, у РІВШ – 18).

На працягу 2007–2010 гадоў у цэлым па комплексе БДУ назіралася станоўчая дынаміка колькасці абарон дысертацый аспірантамі ў вызначаны тэрмін (у 2007 годзе – 15 абарон, 2008 годзе – 16, 2009 годзе – 23, 2010 годзе – 31). Працэнт абарон дысертацый у тэрмін аспірантамі БДУ з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь таксама мае станоўчую дынаміку: 2007 год – 7,7%; 2008 год – 8,9%; 2009 год – 13,2 %, 2010 год – 16,8 %.

Супрацоўнікамі ўніверсітэта ў 2010 годзе абаронена 9 доктарскіх (што з’яўляецца найлепшым паказчыкам за апошнія 5 гадоў) і 53 кандыдацкія дысертацыі.

У 2011 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з’яўляецца галаўным выканаўцам па 11 дзяржаўных праграмах навуковых даследаванняў і па 1 дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграме, таксама НДІ ФХП з’яўляецца галаўным выканаўцам па 2 ДНТП. 

Павялічваецца колькасць студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у НДРС. Да 29 вырасла колькасць СНДЛ. Штогод за актыўны ўдзел у навуковай рабоце звыш 70 студэнтаў узнагароджваюцца спецыяльнымі фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Для развіцця студэнцкай навукі БДУ праводзіць цэлы комплекс конкурсаў: конкурс грантаў (у 2010 г. БДУ выдаткаваў 105,0 млн. руб. уласных сродкаў), на лепшую студэнцкую навукова-даследчую лабараторыю, на лепшую навуковую работу студэнтаў БДУ, Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў. У 2010 г. БДУ выдаткаваў 6 млн. руб. для стымулявання ўдзелу студэнтаў у канферэнцыях. З мэтай стымулявання прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта, які актыўна і эфектыўна працуе ў галіне НДРС і падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі, з 2009 г. праводзіцца конкурс “На лепшага кіраўніка і арганізатара НДР студэнтаў і аспірантаў”.

Унітарнымі прадпрыемствамі, у цесным супрацоўніцтве з кафедрамі, цэнтрамі і навукова-даследчымі ўстановамі комплексу БДУ, наладжана вытворчасць сучаснай канкурэнтаздольнай прадукцыі, запатрабаванай як на ўнутраных, так і на замежных рынках. За перыяд з 2006 па 2010 гг. выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг унітарных прадпрыемстваў адзінага комплексу БДУ узрасла з 21,8 млрд. руб. да 57,7 млрд. руб., г.зн. больш чым ў 2,6 разы.

Міжнародная дзейнасць. БДУ мае больш за 270 міжнародных дамоў з навукова-адукацыйнымі цэнтрамі з больш чым 50 краін свету. За 2009–2011 падпісана больш 100 новых дамоў. Найбольш актыўна развіваюцца сувязі з ВНУ Расіі, Германіі, Польшчы, Італіі і Кітая. Міжуніверсітэцкае супрацоўніцтва ажыццяўляецца таксама з ВНУ В’етнама, Карэі, Японіі, Турцыі і інш. БДУ актыўна супрацоўнічае з замежнымі партнёрамі ў рэалізацыі міжнародных праектаў па лініі праграм Tempus, INTAS, Трансмежавое супрацоўніцтва ЕС, 7-я Рамачная праграма ЕС, МНТЦ і інш.

Колькасць замежных грамадзян, якія навучаюцца ў БДУ, мае станоўчую дынаміку: 2006-2007 нав. г. – 787 чал.; 2007-2008 нав. г. – 1002 чал.; 2009-2010 нав. г. – 1731 чал.; 2010-2011 нав. г. – 2030 чал. У цяперашні час навучаюцца замежныя грамадзяне з 53 краін свету. За перыяд з 2006 па 2010 гг. аказана экспартных паслуг на суму 11,8 млн. дол. ЗША. У 2010 г. гэты паказчык склаў 4,93 млн. дол. ЗША, што ў 5,5 разоў больш чым у 2006 г. У 2011 году чакаецца 5,6 млн. дол. ЗША.

У рамках рэалізацыі праграмы акадэмічнай мабільнасці больш 1500 выкладчыкаў, маладых навукоўцаў, студэнтаў і аспірантаў БДУ штогод выязжаюць за мяжу для праходжання навуковых стажыровак, чытання лекцый, удзелу ў канферэнцыях, правядзення навуковых даследаванняў і рэалізацыі міжнародных праектаў.

У 2009 годзе БДУ стаў членам Еўрапейскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. БДУ таксама член Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў, каардынатар ад Рэспублікі Беларусь ва Універсітэцкай сетцы Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, удзельнічае ў працы Беларускай асацыяцыі садзейнічання ААН, Міжуніверсітэцкага цэнтра даследаванняў і супрацоўніцтва ва Ўсходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт паводле рэйтынгу вядомага брытанскага агенцтва QS (QS World University Rankings 2011/12, - www.topuniversities.com), які праводзіцца з 2004 г., у 2011 г. упершыню ўвайшоў у ТОП-700 лепшых універсітэтаў свету і знаходзіцца ў групе ВНУ, якія займаюць 501-550 пазіцыі. Сярод вышэйшых навучальных устаноў СНД БДУ ў гэтым рэйтынгу займае 9-ю пазіцыю, на гэтай жа пазіцыі ён знаходзіцца і сярод ВНУ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У сусветным рэйтынгу ВНУ па дадзеных агенцтва Webometrics БДУ займае 1208 месца з 12 000, амаль на 2000 пазіцый абганяючы наступную беларускую ВНУ ў дадзеным рэйтынгу. А па паказчыку “навуковыя публікацыі” БДУ займае высокае 529-е месца ў рэйтынгу. За апошнія 2 гады рэйтынг БДУ моцна вырас. Так, у ліпені 2009 году ўніверсітэт займаў 1 916-ю пазіцыю, у студзені 2010 –1 732-ю, у ліпені 2010 году – 1 476-ю, а ў ліпені 2011 года дасягнуў 1208-га месца. У гэтым рэйтынгу БДУ займае 10 месца з усіх ВНУ краін СНД.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт патрапіў у TОР-2000 ВНУ свету, які складаецца навукова-даследчай лабараторыяй URAР (Рэйтынг ВНУ па акадэмічных параметрах), і заняў сёлета 1180-ю пазіцыю. БДУ – адзіны з айчынных ВНУ патрапіў у гэты рэйтынг. З краін СНД у рэйтынгу таксама ўдзельнічаюць ВНУ Расіі (16 ВНУ), Украіны (3), Арменіі (1) і Азербайджана (1). У агульным рэйтынгу гэтых краін БДУ займае 4 пазіцыю, саступаючы толькі МДУ (134 пазіцыя), Санкт-Пецярбургскаму (489) і Новасібірскаму (1083) дзяржаўным універсітэтам.

Развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы. У 2009 г. пасля рэканструкцыі ўведзены ў эксплуатацыю новы стадыён па вул. Кастрычніцкай. У 2010 г. уведзены ў эксплуатацыю новы студэнцкі інтэрнат на 1030 месцаў па пр. Дзяржынскага. У 2011 г. пасля капітальнага рамонту ўведзены ў эксплуатацыю студэнцкі інтэрнат на 1230 месцаў па вул. Кастрычніцкай. Да канца 2011 года будзе завершана будаўніцтвы новага корпуса факультэта міжнародных адносін (на Прывакзальнай плошчы). У 2011 годзе пабудаваны па ільготным кошце новы жылы дом на 117 кватэр для прафесарска-выкладчыцкага складу БДУ.

Балансавы кошт навуковага і навучальнага абсталявання БДУ узрос з 51,3 млрд. руб. у 2005 г. да 78,5 млрд.руб. у 2010 г. За гэты ж час для забеспячэння вучэбнага працэсу набыта больш за 1570 новых персанальных камп’ютэраў, 462 прынтары, 128 відэапраектараў, створаны 3 медыятэкі і 3 новых камп’ютэрных класы, медыябібліятэка і зала электроных інфармацыйных рэсурсаў.

Інфарматызацыя. У 2010 г. уведзены ў эксплуатацыю суперкамп’ютэрны кластар "СКІФ", які з'яўляецца важным элементам інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры БДУ (ІКІ БДУ). З 2008 г. арганізуюцца трансляцыі ў тэлевізійнай якасці ва ўнутранай сетцы БДУ, а ў 2009 г. упершыню было арганізавана прамое Інтэрнэт-вяшчанне з сайта БДУ, у 2011 году арганізавана прамая трансляцыя ў Інтэрнэце працэдуры залічэння студэнтаў. З 2011 гада ў навучальных карпусах універсітэта працуе бесправадны доступ у сетку БДУ і ў Інтэрнэт.

У 2009 і ў 2011 гадах створана новая версія Інтэрнэт-сайта БДУ, які мае ролю цэнтральнага партала, які забяспечвае доступ да 15 сайтаў факультэтаў, 8 сайтаў устаноў адукацыі, 5 сайтаў упраўленняў, 3 сайтаў цэнтраў, 12 сайтаў кафедраў, 6 сайтаў іншых падраздзяленняў, шэрагу іншых інфармацыйных рэсурсаў БДУ. Усяго сайт БДУ аб’ядноўвае 57 пастаянных сайтаў (не лічачы сайты навуковых канферэнцый, шэраг іншых інтэрнэт-рэсурсаў, створаных на пэўны тэрмін). Інтэрнэт-сайт БДУ ў 2010 г. заняў першае месца ў намінацыі “Навука і адукацыя” на Інтэрнэт-конкурсе ў рамках міжнароднай выставы-кангрэса "Tibo'2010". У 2009 г. была распрацавана і ўкаранёна анлайнавая сістэма плацяжоў студэнтаў БДУ за адукацыйныя паслугі.

Даходы комплексу БДУ. Даходы комплексу БДУ з 2008 году ўзраслі ў 1,6 разы і прыведзены далей на малюнку. У 2010 г. агульны аб’ём фінансавання са сродкаў рэспубліканскага бюджэту і даходаў ад пазабюджэтнай і вытворчай дзейнасці па комплексе БДУ склаў 399,2 млрд. руб (у 2011 годзе плануецца 484 млрд. рублёў). Доля бюджэтнага фінансавання ў агульным аб’ёме даходаў з усіх крыніц у 2010 г. склала 56,4 % (у тым ліку па навуковай дзейнасці – 9,4 %), а доля даходаў ад пазабюджэтнай дзейнасці – 43,6 %. У 2009 г. доля бюджэту склала 55,4 % і пазабюджэту – 44,6 %. У структуры даходаў у 2010 г. асноўнай іх крыніцай заставаліся платныя адукацыйныя паслугі, якія склалі 58,4 %, доля вытворчай і навуковай дзейнасці складае адпаведна 28,7% і 12,9 %.

За 2008–2010 гг. больш чым ў 2 разы ўзрос экспарт навукова-тэхнічнай прадукцыі і адукацыйных паслуг. (глядзі малюнак) 

 

Ідэалагічная і выхаваўчая работа. За перыяд з 2008 па 2011 гг. у галіне ідэалагічнай і выхаваўчай работы распрацаваны і рэалізуюцца 11 агульнаўніверсітэцкіх праграм, вяліся даследаванні па 14 навуковых тэмах; выдадзена больш за 200 манаграфій, дапаможнікаў і навукова-метадычных рэкамендацый; рэалізуюцца больш 50 студэнцкіх праектаў пры фінансавай падтрымцы ўніверсітэта. Ажыццяўлялі сваю дзейнасць 7 грамадскіх арганізацый; 12 структур студэнцкага самакіравання; 11 грамадскіх камісій і саветаў; 1 творчы калектыў са званнем заслужанага; 7 творчых калектываў са званнем народных; 138 творчых аб’яднанняў, клубаў, гурткоў па інтарэсах; 140 груп спартыўнага ўдасканалення, спартыўных секцый, груп здароўя.

За гэты час створана эфектыўная сістэма інфармацыйнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўніверсітэта, якая ўключае карпаратыўную сетку і знешні Інтэрнэт-сайт БДУ, унутраны Інтранэт-сайт БДУ, інтэрнэт-старонкі факультэтаў, газету “Універсітэт”, часопіс “Unitime”, Міжвузаўскі студэнцкі відэаканал “Універсітэт-ТБ”, малатыражныя студэнцкія газеты факультэтаў і інтэрнатаў (21 найменне), відэастудыю “SVS” Грамадскай інфармацыйнай службы Студгарадка БДУ, інфармацыйныя стэнды факультэтаў і інтэрнатаў.

Праводзіцца пастаянна дзеючы семінар па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь для намеснікаў дэканаў і студэнцкага актыву БДУ. Матэрыялы семінара публікуюцца, размяшчаюцца ў раздзеле “У дапамогу куратару” на ўнутраным Інтранет-сайце БДУ і выкарыстоўваюцца ў рабоце намеснікамі дэканаў, куратарамі вучэбных груп факультэтаў.

Распрацавана неабходная нарматыўная прававая і арганізацыйна-метадычная дакументацыя, у адпаведнасці з якой штогод праводзяцца агульнаўніверсітэцкія конкурсы “Лепшы моладзевы праект”, “Студэнт года” (па чатырох намінацыях: “Лідар”, “Навука”, “Спорт”, “Культура”), “Выпускнік года”, “Студэнцкі лідар года” студэнцкага гардка БДУ, “На лепшую малатыражную студэнцкую газету”, конкурс-выстава фотаработ “БДУ ў маім фармаце”, конкурсы-віктарыны, прысвечаныя Дню заснавання ўніверсітэта, Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне; а таксама на факультэтах праходзяць Дні псіхалогіі, Дні права і Дні беларускай гісторыі.

У 2009/2010 нав. г. Фундаментальнай бібліятэкай БДУ было арганізавана і праведзена 414 мерапрыемстваў ідэалагічнай і гуманітарна-асветніцкай скіраванасці, з іх: 394 тэматычныя выставы і адкрытыя прагляды літаратуры, на якіх дэманстравалася 13 407 экз. дакументаў, якія былі выдадзены 14 320 разоў.

У БДУ праводзяцца: выязны адукацыйны семінар для рэдакцыйных калегій студэнцкіх газет “Зімовая школа студэнцкай журналістыкі”, навучальныя семінары на базе Інстытута журналістыкі, штогадовы конкурс на Лепшую малатыражную студэнцкую газету (тэматыка конкурсных нумароў: 2007 г. – “Год дзіцяці”, 2008 г. – “Год здароўя”, 2009 г. – “Год роднай зямлі”, 2010 г. – “Год якасці”).

Ва ўніверсітэце функцыянуе 17 творчых калектываў (з іх 1 са званнем “Заслужаны аматарскі”, 7 – “Народны”), 74 творчых аб’яднанні (клубы і гутркі па інтарэсах) з агульнай колькасцю ўдзельнікаў 1 493 чалавека. Упраўленнем па справах культуры БДУ ў 2009 г. было праведзена 458 мерапрыемстваў, якія наведалі больш 225 тыс. гледачоў.

У 2009-2010 нав. г. у конкурсе “Лепшы моладзевы праект” прымаў удзел 21 праект. На рэалізацыю 16 праектаў-пераможцаў конкурсу было вылучана з пазабюджэтных сродкаў БДУ 15,96 млн. рублёў. Моладзевыя грамадскія арганізацыі і органы студэнцкага самакіравання БДУ паспяхова рэалізавалі такія студэнцкія праекты, як выязны адукацыйны семінар “Ты стараста” (Савет старастаў БДУ), “Восеньскі баль” (Студэнцкі саюз БДУ), Міжнародны студэнцкі форум “Святло Вялікай Перамогі” (Студэнцкі саюз БДУ, БРСМ БДУ), “Універсітэт: твой крок у будучыню” (БРСМ БДУ) і інш.

У мэтах адаптацыі студэнтаў-замежнікаў да ўмоў жыцця і вучобы ў БДУ распрацаваны План работы з замежнымі грамадзянамі на 2011–2015 гг., ствараецца грамадская арганізацыя “Савет зямляцтваў БДУ”.

З 2011 года на Інтэрнэт-сайце БДУ арганізаваны відэаблог рэктара, дзе асвятляюцца ўсе асноўныя падзеі жыцця ўніверсітэта і з дапамогай якога ажыццяўляецца двухбаковы дыялог са студэнтамі і супрацоўнікамі БДУ.

У 2006-2010 гг. студэнтамі БДУ на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы заваявана 48 медалёў, з іх 12 залатых, 15 срэбных, 21 бронзавая. У Алімпійскіх гульнях 2008 г. прынялі ўдзел 5 студэнтаў БДУ.