Рус Бел Eng De Cn Es Ar
На першуюАдукацыяВышэйшая адукацыя
Вышэйшая адукацыя

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ажыццяўляе навучанне студэнтаў па дзвюх ступенях вышэйшай адукацыі: падрыхтоўка дыпламаваных спецыялістаў і магістраў па шырокім пераліку навуковых спецыяльнасцяў.

У БДУ навучаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь і грамадзяне блізкага і далёкага замежжа.

У БДУ здзейсняецца мэтавая падрыхтоўка спецыялістаў. Заказчыкамі з'яўляюцца районныя адзелы адукацыі, рэдакцыя районных газет. 

Асноўнымі заказчыкамі выпускнікоў, якія навучаюцца за сродкі рэспубліканскага бюджэту, з'яўляюцца Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства абароны, Дэпартамент па архівах і справаводству, НАН Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны мытны камітэт, пракуратура. У ліку работадаўцаў найбуйнейшыя прадпрыемствы рэспублікі — РУВП «Віцязь», НВА «Інтэграл», банкі, а таксама іншыя прадпрыемствы ўсіх формаў уласнасці з розных рэгіёнаў рэспублікі.

Найбольш запатрабаванымі на рынку працы сёння з'яўляюцца спецыальнасці: матэматыка, фізіка, інфарматыка, прыкладная матэматыка, кампьютэрная бяспека, радыёфізіка і фізічная электроніка. Попыт на данную катэгорыю спецыалістаў у два разы перавышает прапанову.

БДУ валодае кадравым патанцыялам, які здольны забяспечыць якасную падрыхтоўку спецыялістаў і высокі ўзровень навуковых даследаванняў і навукова-інавацыйнай дзейнасці.