Рус Бел Eng De Cn Es Ar
На першуюАдукацыяВучэбна-метадычныя аб'яднанні па прыродазнаўчанавуковай і гуманітарнай адукацыі
Вучэбна-метадычныя аб'яднанні па прыродазнаўчанавуковай і гуманітарнай адукацыі

Вучэбна-метадычныя аб’яднанні па гуманітарнай і прыродазнаўчанавуковай адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – ВМА ГА, ВМА ПНА) з’яўляюцца рэкамендацыйнымі грамадскімі органамі, якія арганізуюць і каардынуюць навукова-метадычную дзейнасць устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, па замацаваных за ВМА ГА, ВМА ПНА спецыяльнасцях.

У склад ВМА ГА, ВМА ПНА ўваходзяць дзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь незалежна ад іх ведамаснага падпарадкавання, іх структурныя падраздзяленні (факультэты, кафедры), а таксама звязаныя з ВНУ іншыя навучальныя ўстановы, якія рэалізуюць адукацыйна-прафесійныя праграмы па замацаваных за аб’яднаннямі спецыяльнасцям вышэйшай адукацыі. У склад ВМА ГА, ВМА ПНА могуць уваходзіць акрэдытаваныя прыватныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама ў якасці асацыіраваных членаў аб’яднанняў – ВНУ іншых дзяржаў, якія рэалізуюць аналагічныя адукацыйна-прафесійныя праграмы.

Пералік напрамкаў і спецыяльнасцей вышэйшай адукацыі, якія адносяцца да кампетэнцыі ВМА ГА, ВМА ПНА, вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Беларускім дзяржаўным універсітэтам (далей – БДУ) і Дзяржаўнай установай адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (далей – РІВШ).

ВМА ГА, ВМА ПНА ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, нарматыўнымі і іншымі дакументамі аб вышэйшай школе і дадзеным Палажэннем.

Прынцыпы дзейнасці ВМА ГА, ВМА ПНА заснаваны на раўнапраўі членаў, калегіяльнасці кіравання, галоснасці.

ВМА ГА, ВМА ПНА ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове доўгатэрміновай праграмы і адпаведных гадавых планаў, якія зацвярджаюцца рэктарам БДУ. Рашэнні аб’яднанняў носяць рэкамендацыйны характар і рэалізуюцца ў практыцы вышэйшай школы ў вызначаным парадку праз распарадча-нарматыўныя дакументы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама праз загады рэктараў вышэйшых навучальных устаноў.