У конкурсе на паступленне ва ўстановы вышэйшай адукацыі для атрымання вышэйшай адукацыі II ступені могуць браць удзел асобы, якія атрымалі вышэйшую адукацыю I ступені, пацверджаную адпаведным дакументам пра адукацыю.
Прыём дакументаў у магістратуру БДУ пройдзе з 27 чэрвеня па 5 ліпеня, у
ІБ БДУ набор адкрыты і працягнецца да 24 жніўня. Уступныя выпрабаванні будуць арганізаваны з 08 па 11 ліпеня, у ІБ БДУ – з 25 па 30 жніўня.
Тэрміны навучання па спецыяльнасцях магістратуры БДУ: 1 год, 1 год і 8 месяцаў на вочнай (дзённы) форме навучання і 1,5-2 гады на вочнай (вячэрняй) і завочнай. Упершыню ў БДУ адкрыты набор у сумесную магістратуру БДУ – МДУ імя М. В. Ламаносава. Навучанне будзе праходзіць па праграме "Гісторыя беларускай дыяспары" і прадугледжвае выдачу дыпломаў дзвюх ВНУ.
Навучальны працэс забяспечаць расійскія і беларускія спецыялісты ў галіне даследавання дыяспары і гісторыі нашай краіны. У адукацыйную праграму ўключаны дысцыпліны "Беларуская дыяспара ў Расіі і ў свеце", "Нацыянальныя рухі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе (у ХIX – пачатку ХХ ст.)", "Дыяспары і нацыянальная палітыка: гістарычная і геапалітычная рэтраспектыва", "Метады гісторыка-палітычнага аналізу ў сферы міжнацыянальных адносін", "Традыцыйная культура этнічных супольнасцяў Беларусі", "Інтэлектуальная гісторыя Беларусі", "Дыяспары ў сучаснай медыяпрасторы", "Беларусь: нацыянальныя інфармацыйныя рэсурсы", "Гісторыя прадпрымальніцтва Беларусі", "Рэлігійныя традыцыі на тэрыторыі Беларусі на фоне працэсаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе". Вытворчую практыку плануецца праводзіць на расійскіх і беларускіх пляцоўках.
У 2019 годзе ў БДУ плануецца прыём па 46 спецыяльнасцях, па 19 з якіх навучанне можа весціся на англійскай мове.
Парадак прыёму ў магістратуру БДУ ў 2019 годзе размешчаны на сайце ВНУ.