У БДУ адкрылі міждысцыплінарную магістратуру "Менеджмент" (прафілізацыя "Кіраванне медыяпраектамі"). Гэта сумесная праграма
эканамічнага факультэта і
факультэта журналістыкі. Навучанне накіравана на падрыхтоўку магістраў, якія спецыялізуюцца на кіраванні ў медыясферы, у тым ліку канвергентнымі медыяарганізацыямі, што дзейнічаюць у лічбавым асяроддзі. Праграма ўключае дысцыпліны з галіны эканомікі, журналістыкі і медыяметрыі.
Сёння назіраецца запатрабаванасць у прафесійных кадрах у кіраўніцтве мультымедыйнай рэдакцыяй СМІ, арганізацыі вытворчасці кантэнту, стварэнні і прасоўванні ініцыятыў. Мяркуецца, што выпускнік магістратуры будзе валодаць ведамі, уменнямі і навыкамі па кіраванні мультымедыйнай рэдакцыяй СМІ, арганізацыі вытворчасці кантэнту і прасоўванні яго сярод мэтавых аўдыторый, стварэнні інфармацыйных прадуктаў, генераванні крэатыўных стратэгій, падрыхтоўцы экспертных заключэнняў, а таксама зможа выступаць у якасці медыякансультанта.
Запрашаюцца спецыялісты з вышэйшай адукацыяй. Дакументы прымаюцца
з 27 чэрвеня да 5 ліпеня ўключна на адрасе: вул. К. Маркса, 31, каб. 65.
Дадатковая інфармацыя па тэл. (+375) 17 3276025 (Ірына Віктараўна Радзіваноўская) і на
сайце.