БДУ наведала дэлегацыя правінцыі Цзянсу (КНР). Мэтай візіту стала абмеркаванне пытанняў рэалізацыі моладзевай палітыкі.
Гасцей пазнаёмілі з сістэмай студэнцкага самакіравання БДУ і прадставілі ключавыя праекты студэнцкай асамблеі ВНУ. Сярод іх міжнародны форум "М.І.Р.", міжнародны студэнцкі форум "Святло Вялікай Перамогі" і семінар-практыкум "Зімовая школа студэнцкай журналістыкі". Бакі таксама абмеркавалі магчымасць сумеснай арганізацыі дадзеных мерапрыемстваў.
Таксама ўдзельнікі сустрэчы разгледзелі пытанні рэалізацыі студэнцкіх ініцыятыў, іх фінансаванне, арганізацыі культурнага вольнага часу, працэс узаемадзеяння моладзевых лідараў з кіраўніцтвам ВНУ. Адмысловую ўвагу падчас размовы надалі аспектам грамадзянскага і ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў.
Праграма візіту таксама ўключала азнаямленча экскурсію па БДУ.



