Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Навiны
24 чэрвеня 2019Архіў...

Звыш 600 найлепшых выпускнікоў БДУ прынялі ўдзел у Рэктарскім балі. У іх ліку пераможцы розных навуковых алімпіяд, удзельнікі міжнародных канферэнцый, выдатнікі вучобы, а таксама навучэнцы, якія дасягнулі высокіх вынікаў у грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці БДУ. Урачыстая падзея адбылася 24 чэрвеня.
Святочнасць вечара была адлюстравана ў інтэр’ерным і музычным афармленні. Пад кампазіцыі народнага фальклорнага ансамбля "Тутэйшая шляхта" БДУ прайшло шэсце па чырвонай дарожцы галоўных герояў. Усе ахвотнікі змаглі захаваць свае эмоцыі на розных тэматычных фотазонах, а таксама на фоне вядомых прэс-валоў універсітэта і факультэтаў. Будучым студэнтам галоўнай ВНУ краіны выпускнікі пакідалі ў кнізе пажаданняў шчырыя словы, зычылі поспехаў, выканання задуманага і годна несці званне студэнта БДУ. Традыцыйны парад дэканаў у мантыях і канфедэратках дадаў урачыстасці мерапрыемству.
Адкрыў афіцыйную частку святочнага балю рэктар БДУ Андрэй Кароль. У сваім выступленні ён пажадаў кожнаму выпускніку крочыць па жыццёвым шляху ў адпаведнасці са сваім прызначэннем. "Важна знайсці сябе ў гэтым свеце і заўсёды памятаць, што БДУ – гэта месца, куды заўсёды можна вярнуцца, пагутарыць з улюбёнымі выкладчыкамі і прыдбаць новыя сілы для далейшага руху наперад", – наказваў кіраўнік ВНУ.
Афіцыйная цырымонія працягнулася ўшаноўваннем уладальнікаў тытула ў намінацыі "Найлепшы выпускнік БДУ". У іх лік увайшлі 20 навучэнцаў, сярод якіх: Лізавета Кушнерава (біялагічны факультэт), Аляксандр Ярмоц (ваенны факультэт), Ганна Блізнюк (гістарычны факультэт), Яўген Аўдзейчык (механіка-матэматычны факультэт), Аляксандра Цяцеркіна (факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі), Маргарыта Гармаза (факультэт журналістыкі), Дар'я Шырынская (ФМА), Ганна Якубовіч (ФПМІ), Мікіта Нячаеў (ФРКТ), Марыя Чакун (ФСК), Мальвіна Іжакоўская (ФФСН), Аляксей Горлач (фізічны факультэт), Марыя Жмайлік (філалагічны факультэт), Аляксандра Радчанка (хімічны факультэт), Дзмітрый Жылінскі (эканамічны факультэт), Хрысціна Канановіч (юрыдычны факультэт), Алена Чудзінава (Інстытут бізнесу), Марыя Лісіцкая (Інстытут тэалогіі імя св. Мяфодзія і Кірыла), Дар'я Шаўчук (МДЭІ імя А. Д. Сахарава), Уладзімір Курганоў (юрыдычны каледж).
Ад імя ўзнагароджаных выступіла Ганна Блізнюк. Словы падзякі і прызнання за падтрымку, веды і досвед прагучалі ў адрас кіраўніцтва і выкладчыкаў БДУ.
Акрамя таго, у гэты вечар былі названы па выніках грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці БДУ імёны 19 выпускнікоў, якія сталі "зоркамі БДУ" і 9 "студэнцкіх лідараў БДУ". Уладальнікаў гэтых тытулаў узнагароджвалі прарэктары і дэканы факультэтаў. Спіс тытулаваных выпускнікоў БДУ ў катэгорыі "Зорка" дапоўнілі: Вольга Аўсянікава (біялагічны факультэт), Уладзіслаў Шульга (ваенны факультэт), Крысціна Араліна (гістарычны факультэт), Раўшэн Атаеў (механіка-матэматычны факультэт), Аляксандр Ціпун (факультэт геаграфіі і геаінфарматыкі), Канстанцін Баяндзін (факультэт журналістыкі), Ілья Ананка (ФМА), Дзмітрый Баранаў (ФПМІ), Іван Саечнікаў (ФРКТ), Марыя Коўшар (ФСК), Аліна Рамановіч (ФФСН), Яўген Шаршукоў (фізічны факультэт), Мікіта Біслюк (хімічны факультэт), Валянціна Лафіцкая (эканамічны факультэт), Мікіта Бялько (юрыдычны факультэт), Алена Вішнякова (Інстытут бізнесу), Іван Іваноў (Інстытут тэалогіі імя св. Мяфодзія і Кірыла), Арцём Пекарт (МДЭІ імя А. Д. Сахарава), Валерыя Курыловіч (юрыдычны каледж).
"Студэнцкімі лідарамі БДУ" прызнаны: Кацярына Кавалёва (філалагічны факультэт), Дыяна Кавалёва (эканамічны факультэт), Аляксей Бакавец і Анастасія Шабан (хімічны факультэт), Стэфанія Змітраковіч і Вольга Краўчанка (ФСК), Паліна Даўгіленка, Лідзія Заблоцкая і Надзея Мархель (факультэт журналістыкі).
Урачысты вечар працягнула канцэртная праграма. Выпускнікоў павіншавала прадстаўніца Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне–2019" Зіна Купрыяновіч (ZENA). З вакальнымі нумарамі таксама выступілі артысты творчага саюза БДУ, музычныя групы Malibu і DoZari.
Завяршылася імпрэза дыскатэкай пад адкрытым небам.
Усяго сёлета дыплом БДУ атрымаюць звыш 4500 маладых людзей, з якіх 3370 скончылі дзённае аддзяленне і больш за 1162 – завочнае.

11 кастрычніка 2019
Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Дню маці, праходзіць у БДУ
Удзельнікамі тэматычных падзей могуць стаць усе ахвотныя
10 кастрычніка 2019
Студэнты БДУ і МДУ ўдастоены ўзнагарод V Міжнароднага расійска-беларускага конкурсу студэнцкіх навуковых прац па гісторыі
Цырымонія ўзнагароджання адбылася 10 кастрычніка ў Маскве
08 кастрычніка 2019
XV Кубак Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнцкіх каманд пройдзе з 11 па 13 кастрычніка ў БДУ
Удзел у спаборніцтве прымуць 32 каманды з дзевяці краін
11
кас
У БДУ падведзены вынікі фэсту першакурснікаў "YFM. #ВЫЙДЗІНАСВЯТЛО"падрабязней...
10
кас
Шэраг дакументаў, якія ўмацоўваюць навукова-адукацыйнае супрацоўніцтва БДУ і МДУ імя М. В. Ламаносава, падпісалі рэктары ўніверсітэтаў Андрэй Кароль і Віктар Садоўнічыпадрабязней...
10
кас
Студэнты БДУ і МДУ імя М. В. Ламаносава ганараваны ўзнагарод V Міжнароднага расійска-беларускага конкурсу студэнцкіх навуковых прац па гісторыі "Агульны шлях да Вялікай Перамогі. Подзвіг народаў несмяротны"падрабязней...
10
кас
У БДУ праходзіць III Міжнародная канферэнцыя "Свабодны радыкалы ў хіміі і жыцці"падрабязней...
10
кас
БДУ склаў шэраг дамоў пра супрацоўніцтва з навукова-тэхнічнымі арганізацыяміпадрабязней...
10
кас
Дэлегацыя Шанхайскага ўніверсітэта транспарту (Shanghai Jiao Tong University, SJTU) наведала БДУпадрабязней...
09
кас
Першы форум Асацыяцыі ВНУ Расіі і Беларусі адбудзецца 10 кастрычніка ў Маскве падрабязней...
09
кас
У Беларускім дзяржаўным універсітэце стартуе першы этап рэпетыцыйнага тэсціраванняпадрабязней...
16
ліс
В Институте бизнеса БГУ объявлен набор слушателей на прохождение обучения по 11 программам повышения квалификациипадрабязней...
11
ліс
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по специальностям «Логистика», «Промышленная экология и рациональное использование природных ресурсов» и «Информационное и правовое обеспечение бизнеса» падрабязней...
05
ліс
Факультет повышения квалификации и переподготовки совместно с Международным научно-образовательным центром медиации, примирения и третейских процедур юридического факультета БГУ приглашают слушателей на курсы по «Медиации»падрабязней...
30
кас
В Институте бизнеса БГУ открыт набор слушателей на выездной семинар в Сочи по программе «МВА»падрабязней...
10
кас
МГЭИ им. А.Д. Сахарова БГУ объявляет набор на курсы повышения квалификации по образовательной программе «Квантово-химическое моделирование биологически активных веществ и лекарственных препаратов»падрабязней...
07
кас
В Институте переподготовки и повышения квалификации судей, работников прокуратуры, судов и учреждений юстиции БГУ объявлен набор слушателей для прохождения переподготовки по специальности «Правоведение»падрабязней...
07
кас
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по ряду специальностейпадрабязней...
30
вер
ФПКиП БГУ совместно с филологическим факультетом объявляют набор на языковые курсыпадрабязней...
Газета “Універсітэт”
14
кас
Аб’явы
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: міжнароднага турызму; рускай мовы; аналітычнай хіміі; высокамалекулярных злучэнняў; ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: гісторыі беларускай літаратуры, англійскага мовазнаўства; рускай літаратуры; міжнародных адносін; высокамалекулярных злучэнняў; ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: рускай...падрабязней...
01
кас
Дайджэст
БДУ ўвайшоў у прэстыжны сусветны рэйтынг Times Higher Education (THE) – БелТА, sputnik.by, zviazda.by, «Мінск-Навіны», interfax.by, aif.by, ej.by, news.21.by (12.09), Беларусь-24 (13.09). Удзел БДУ ў Кітайскім міжнародным прамысловым кірмашы (CIIF) – sb.by, БелТА, edu.gov.by...падрабязней...
01
кас
Нашы юбіляры
04 кастрычніка Яскевіч Аркадзь Уладзіміравіч, дацэнт кафедры філасофіі і метадалогіі навукі 05 кастрычніка Барздоў Георгій Мікалаевіч, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі 09 кастрычніка Рудэнка Наталля Іванаўна, дацэнт кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу 12...падрабязней...
27
вер
Анатоль Мінько пра малую радзіму: «Карані фарміруюць нас…»
Імя Анатоля МІНЬКО, загадчыка кафедры фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі фізічнага факультэта БДУ, нядаўна было занесена ў кнігу народнай славы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Мы пагаварылі з прафесарам пра малую радзіму, навуку і маладое...падрабязней...
24
вер
«Забрала документы, но вернулась, потому что нравится и учеба, и город». Дважды студентка БГУ из Казахстана
В Елене Дротенко не сразу признаешь иностранку. 21-летняя студентка факультета психологии и социальных наук приехала учиться в БГУ из Казахстана. Своим призванием девушка выбрала медицинскую психологию и сейчас заканчивает третий курс. Газета «Университет» расспросила...падрабязней...
23
вер
Жаночае лідарства. АБСЕ правяла для студэнтак БДУ трэнінг
Студэнткі і магістранткі БДУ на пяць дзён адправіліся ў САК «Брыганціна», каб развіць свае лідарскія навыкі. З 2 па 5 верасня дзяўчаты прайшлі трэнінг, які падрыхтавалі супрацоўнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека...падрабязней...
20
вер
«Между нами гораздо больше общего». Рамиль Гусейнов из Азербайджана
Высшее образование призвано сформировать не только специалиста, но и личность. Иностранный студент Рамиль Гусейнов из Азербайджана убедительно это доказывает. О том, как обучение в БГУ помогло сформировать его личную философию, о специфике работы специалиста...падрабязней...
17
вер
Дайджэст
Этнолагі БДУ выявілі на Гродзеншчыне рарытэтнае Евангелле ўзростам каля 300 гадоў – БелТА, СТБ, sb.by, vb.by (01.08), «Мінск-Навіны», vgr.by, «Звязда», news.mail.ru (02.08), АНТ (03.08). Студэнты БДУ перамаглі на конкурсе праектаў «PRO здароўе: біятэхналогіі для...падрабязней...
17
вер
Нашы юбіляры
02 верасня Землякоў Леанід Яўгенавіч, прафесар кафедры паліталогіі 10 верасня Рабцаў Аляксандр Мікалаевіч, прафесар кафедры арганічнай хіміі 14 верасня Левакоў Анатоль Афанасьевіч, прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі 15 верасня Храмцова Алена Аркадзьеўна, дацэнт кафедры генетыкі...падрабязней...
17
вер
Аб’явы
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКА КАФЕДРЫ: заалогіі; ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: міжнароднага менеджменту, лічбавай эканомікі; ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: філасофіі культуры, дыпламатычнай і консульскай службы, грамадзянскага права, экалагічнага і аграрнага права, інаватыкі і прадпрымальніцкай...падрабязней...
Візіт дэлегацыі Цэнтра даследаванняў праблем развіцця пры Дзяржаўным савеце КНР на чале з віцэ-прэзідэнтам Чжанам Цзюнько 25 красавіка 2019 г.Візіт дэлегацыі Чжэцзянскаго Шужэн універсітэта (КНР) на чале з рэктарам Сю Чын 23 красавіка 2019 г.Узнагароджанне пераможцаў конкурсаў «Лепшы арганізатар НДР студэнтаў і аспірантаў" і "Лепшая СНДЛ» 22 красавіка 2019 г.Рэспубліканскі суботнік 20 красавіка 2019 г.Прагляд прамой трансляцыі звароту Прэзідэнта РБ А. Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў БДУ 19 красавіка 2019 г.Міністру адукацыі РБ Ігару Карпенка прадставілі адукацыйныя праекты БДУ 17 красавіка 2019 г.
БДУ у СМI
БГУ попал в топ лучших вузов Восточной Европы и Центральной АзииБГУ занял 25-е место в рейтинге университетов стран Восточной Европы и Центральной АзииБГУ занял 25-е место среди лучших вузов Восточной Европы и Центральной АзииДни дружбы главных университетов Беларуси и России - БГУ И МГУ открылись в МосквеДесять ученых станут первыми номинантами на вручение почетного знака дружбы МГУ и БГУНовы адукацыйны сезон «Акадэміі камунікацыі» стартуе ў БДУ Фестываль першакурснікаў "YFM. # ВЫЙДИНАСВЕТ" пройдзе ў БДУДни дружбы БГУ и МГУ проходят в МосквеНовы адукацыйны сезон "Акадэміі камунікацыі" стартуе ў БДУ«Дни дружбы» МГУ им. М.В. Ломоносова и БГУ пройдут в МосквеФорум ассоциации вузов России и Беларуси пройдет 10 октября в МосквеПершы форум Асацыяцыі ВНУ Расіі і Беларусі адбудзецца ў Маскве 10 кастрычнікаУпершыню ў БДУ пройдзе конкурс дзіцячай журналістыкі "Старт"Кампанія «Wargaming» вызначылася са сваімі стыпендыятаміУ Лицея БГУ — новый директор. Им стал учитель физики, который работает в лицее 18 лет У Лицея БГУ появился новый директор. Рассказываем, кто он
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.