Трэцякурснік механіка-матэматычнага факультэта БДУ Міхаіл Саланенка заваяваў "золата" адкрытага кубка Беларусі па дзюдо сярод мужчын і жанчын. Перамогу атрымаў спартсмен у вагавай катэгорыі да 81 кг.
Трэнерам студэнта выступіў старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ Сяргей Шундзікаў.
Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 180 спартсменаў з усёй краіны.
Арганізатарам кубка выступіла Беларуская федэрацыя дзюдо. Спартыўнае змаганне завяршылася 19 кастрычніка на базе спартыўнага комплексу "Алімпіец" г. Магілёў.
Даведка. Дзюдо з'яўляецца японскім баявым мастацтвам, філасофіяй і спартыўным адзінаборствам без зброі. Дзюдо ўваходзіць у чацвёрку найбольш папулярных у свеце відаў спартыўнай барацьбы. Гісторыя развіцця дзюдо на тэрыторыі Беларусі пачынаецца з 1962 года. У 1993 годзе Беларуская федэрацыя дзюдо была прынята ў члены Еўрапейскага саюза дзюдо.