Шэсць студэнтаў БДУ пройдуць практыку ў “Белінвестбанку”. Сярод іх: чацвёртакурснікі
юрыдычнага факультэта Дарыя Кузняцова, Паліна Сачава, Ганна Цыганкова; магістрант
факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Ганна Якубовіч, студэнты
эканамічнага факультэта Вікторыя Варанчук і Марыя Карпіцкая. Такога права навучэнцы ганараваны за дасягнутыя поспехі ў вучобе, навукова-даследчай і творчай дзейнасці.
Сертыфікаты пра праходжанне практыкі студэнтам уручыў старшыня кіравання “Белінвестбанка” Андрэй Брыштэлеў. Ён падзякаваў універсітэту за супрацоўніцтва, адзначыўшы паспяховыя сумесныя праекты, сярод якіх інавацыйныя студэнцкі квіток і пасведчанне супрацоўніка, разліковая сістэма "А!плаці". Андрэй Брыштэлеў выказаў таксама спадзяванне на працяг плённага партнёрства і анансаваны запуск міжнароднай моладзевай карты ISIC для студэнтаў БДУ.
Цырымонія ўручэння сертыфікатаў адбылася 30 кастрычніка ў рамках урачыстага пасяджэння Савета БДУ, прысвечанага 98-годдзю ўніверсітэта.