Рус Бел Eng De Cn Es
Навiны
7 жніўня 2018Архіў...
У БДУ падведзены вынікі прыёмнай кампаніі 2018 года. На ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені залічаны 5128 абітурыентаў. Гэта самая паспяховая прыёмная кампанія па ўзроўні падрыхтаванасці абітурыентаў БДУ!
Сёлета сярэдні бал паступіўшых на дзённую бюджэтную форму навучання па выніках ЦТ - 322 (у 2017 г. - 321). Сярод іх 72,7% набралі 300 балаў і больш (у 2017 г. - 70%).
Усяго на дзённую бюджэтную форму залічаны 2122 абітурыенты. Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў 1,8 чалавека на месца.
Без іспытаў залічаны 94 (у 2017 г. - 67) пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх алімпіяд і лаўрэатаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Па мэтавым прыёме залічаны 52 абітурыенты.
Таксама адзначым той факт, што сёлета вырасла колькасць залічаных, якія скончылі сярэднюю школу з медалямі або ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломамі з адзнакай - 29,6% (у 2017 г. - 27,6%). Колькасць выпускнікоў ліцэяў і гімназій склала 53,3% (у 2017 г. - 52,8 %).
Рэйтынг самых высокіх прахадных балаў сярод прыродазнаўчанавуковых спецыяльнасцяў:
- "прыкладная інфарматыка" - 371 (у 2017 г. - 372);
- "інфарматыка" - 364 (у 2017 г. - 360);
- "камп'ютарная бяспека" - 356 (у 2017 г. - 352);
- "хімія лекавых злучэнняў" - 356 (у 2017 г. - 314);
- "матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі" - 350 (у 2017 г. - 342);
- "хімія" (напрамак - фармацэўтычная дзейнасць) - 343 (у 2017 г. - 343).
Самыя высокія прахадныя балы сярод сацыяльна-эканамічных і гуманітарных спецыяльнасцяў. Рэкордным у гэтай групе спецыяльнасцяў стаў прахадны бал на "сусветную эканоміку" - 387 (у 2017 г. - 371).
- "міжнародныя адносіны" - 383 (у 2017 г. - 384);
- "міжнароднае права" - 382 (у 2017 г. - 384);
- "лінгвакраіназнаўства" - 383 (у 2017 г. - 381);
- "эканамічная інфарматыка" - 376 (у 2017 г. - 364);
- "мытная справа" - 372 (у 2017 г. - 359);
- "фінансы і крэдыт" - 370 (у 2017 г. - 356).
Сярод спецыяльнасцяў з творчым выпрабаваннем самы высокі конкурс на "дызайне" (напрамак - камунікатыўны дызайн) - 32,5 чалавека на месца.
Прахадныя балы і конкурсы на спецыяльнасцях са скарочаным тэрмінам навучання (для выпускнікоў УССА):
- "сацыяльная праца"- конкурс 3,8 чалавека на месца пры прахадным бале 224;
- "менеджмент, фінансы і крэдыт" - 5,2 чалавека на месца. Прахадны бал - 220;
- "медыцынская экалогія" - конкурс 12,4 чалавека на месца. Прахадны бал - 242;
- "энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент" - конкурс 5,3 чалавека на месца, прахадны бал - 165;
- "правазнаўства" - конкурс 5,3 чалавека на месца пры прахадным бале 210.
На дзённую платную форму залічаны 1870 абітурыентаў. Сярэдні конкурс па ўніверсітэце склаў 1,5 чалавека на месца.
Таксама адзначым, сярод залічаных 177 скончылі сярэднюю школу або ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломамі з адзнакай, што складае 9,5% ад агульнай колькасці залічаных. Выпускнікі ліцэяў і гімназій складаюць 46,6% (у 2017 г. - 45,7 %).
Абітурыенты, залічаныя па агульным конкурсе па выніках ЦТ, якія маюць больш за 300 балаў складаюць 36,7% (у 2017 г. - 28%), набралі 200 балаў і больш - 94,3% (у 2017 г. - 88,3%).
Рэйтынг самых высокіх прахадных балаў сярод прыродазнаўчанавуковых спецыяльнасцяў:
- "інфарматыка" - 301 (у 2017 г. - 300);
- "прыкладная інфарматыка" - 305 (у 2017 г. - 293);
- "прыкладная матэматыка" - 300 (у 2017 г. - 291);
- "хімія лекавых злучэнняў" - 297 (у 2017 г. - 288).
Самыя высокія прахадныя балы сярод сацыяльна-эканамічных і гуманітарных спецыяльнасцяў:
- "міжнароднае права" - 338 (у 2017 г. - 326);
- "міжнародныя адносіны" - 331 (у 2017 г. - 281).
На завочную бюджэтную форму залічаны 226 абітурыентаў. Сярэдні конкурс склаў 2,9 чалавека на месца. Сярод іх:
- 138 на поўны тэрмін навучання;
- 88 на скарочаны тэрмін навучання.
У ліку першакурснікаў БДУ 16 % скончылі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломамі з адзнакай. З усіх абітурыентаў, залічаных па агульным конкурсе па выніках здачы ЦТ, 66 % маюць сумарны бал 200 і вышэй.
На завочную платную форму залічаны 726 абітурыентаў. Сярэдні конкурс склаў 1,6. Сярод іх:
- 476 на поўны тэрмін навучання;
- 250 на скарочаны тэрмін навучання.
На завочную платную форму для атрымання другой вышэйшай адукацыі (скарочаны тэрмін навучання) залічана 184 абітурыента.
Па хадайніцтве спартыўных федэрацый і саюзаў у адпаведнасці з п. 33 Правілаў прыёму залічаны на платную форму 63 абітурыенты.
На дадзены момант на платную форму навучання залічана 127 замежных грамадзян. Прыём замежных грамадзян у БДУ працягваецца да 15 кастрычніка.
24 кастрычніка 2018
БДУ прыме ўдзел на выставе «Патэнцыял Рэспублікі Беларусь і Украіны»
Каля 30 навукова-тэхнічных распрацовак будуць прадстаўлены ў экспазіцыі ўніверсітэта
22 кастрычніка 2018
Адкрытая лекцыя прафесара Фрэзеніус Універсітэта Крысціяна Дрыса адбудзецца 1 лістапада ў БДУ
Запрашаюцца студэнты, магістранты псіхалагічных і эканамічных дысцыплін, кіраўнікі бізнес-кампаній, менеджэры па персаналу
18 кастрычніка 2018
Прыём заявак на ўдзел у адкрытым маладзёжным танцавальным фестывалі «БСУ Dance Festival 2018» адкрыты ў БДУ
Анкеты прымаюцца да 19 лістапада ўключна
14
ліс
Міжнародная адукацыйная акцыя "Гістарычны Maximum" упершыню адбудзецца 17 лістапада ў БДУпадрабязней...
13
ліс
Акцыя "Растопім лёд разам" пройдзе 17 лістапада ў БДУпадрабязней...
12
ліс
Двухдзённы міжнародны навукова-адукацыйны форум маладых перакладчыкаў "Моўная асоба і пераклад" адкрыецца 15 лістапада ў БДУ падрабязней...
12
ліс
Пытанні моладзевай палітыкі і ролі БРСМ абмеркавалі ў БДУпадрабязней...
12
ліс
У БДУ супрацоўнікі Шэньянскага ўніверсітэта (КНР) пройдуць навучальныя курсы "Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі: традыцыі і наватарства"падрабязней...
12
ліс
Міжнародная навуковая канферэнцыя "Сучасныя праблемы ландшафтазнаўства і геаэкалогіі" адкрыецца 14 лістапада ў БДУпадрабязней...
09
ліс
Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня геаграфічных інфармацыйных сістэм (ГІС), пройдуць 14 лістапада ў БДУпадрабязней...
09
ліс
Старшынёй Савета маладых навукоўцаў (СМН) абрана дацэнт кафедры тэлебачання і радыёвяшчання факультэта журналістыкі БДУ Алеся Кузьмінавападрабязней...
14
сне
Факультет инновационного развития и информационных технологий ИПК технологий информатизации и управления БГУ объявляет в филиалах набор слушателей для повышения квалификации по программе «Основы бизнес-анализа в сфере разработки программного обеспечения»падрабязней...
10
сне
HR-университет БГУ объявляет набор на курсы повышения квалификации «Аудит кадрового делопроизводства»падрабязней...
22
ліс
HR-университет БГУ объявляет набор на курсы повышения квалификации «Рекрутинг PRO»падрабязней...
15
ліс
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на курсы переподготовки по ряду специальностейпадрабязней...
05
ліс
ФКПиП БГУ объявляет набор слушателей на переподготовку по специальности «Русский язык как иностранный» с присвоением квалификации «Преподаватель русского языка как иностранного»падрабязней...
19
кас
«Гродненский филиал ИПК технологий информатизации и управления» БГУ приглашает слушателей на переподготовку по ряду специальностейпадрабязней...
15
кас
HR-университет БГУ объявляет набор на курсы повышения квалификации «Аудит кадрового делопроизводства»падрабязней...
12
кас
«Брестский филиал ИПК технологий информатизации и управления» БГУ приглашает слушателей на переподготовку по ряду специальностейпадрабязней...
Газета “Універсітэт”
15
ліс
«Гэта былі самыя лепшыя вакацыі!» 5 сезон праекта «Студэнт БДУ на тыдзень» завершаны
Падчас восеньскіх і веснавых школьных вакацый БДУ ўвасабляе мары абітурыентаў. Дзіва што: хто не марыць пабыць студэнтам і паглядзець, як вучаць і вучацца на жаданым факультэце? Праект, распачаты на факультэце журналістыкі, з 29 кастрычніка...падрабязней...
14
ліс
“Таямніцы” Надзеі Скардзіны. Алімпійская чэмпіёнка ў гасцях у БДУ
Факультэт філасофіі і сацыяльных навук 9 лістапада пагрузіўся ў сапраўдную "зімовую" і спартыўную атмасферу, таму што на сустрэчу ў рамках праекта "Ліга маладога грамадзяніна" прыйшла Надзея СКАРДЗІНА – алімпійская чэмпіёнка ў эстафеце 2018 г.,...падрабязней...
12
ліс
Каб студэнт стаў профі ў любой сферы. Форум “М.І.Р.” сабраў у БДУ моладзевых лідараў з 16-ці краін
Развіццё студэнцкага самакіравання абмеркавалі на III Міжнародным моладзевым форуме "Моладзь. Інтэграцыя. Развіццё", які прайшоў у БДУ з 29 па 31 кастрычніка і сабраў каля 70 удзельнікаў з 16 краін Еўропы і Азіі. "М.І.Р." у...падрабязней...
08
ліс
Навуковец, ствары свой брэнд. Як апублікавацца ў навуковым часопісе?
Адзін з ключавых крытэрыяў ацэнкі ўніверсітэтаў у рэйтынгах – навукова-даследчая актыўнасць, якая вызначаецца колькасцю навуковых публікацый і індэксам цытавання. Паказчыкі не бясспрэчныя, але тым не менш дапамагаюць ацаніць бягучы ўнёсак навукоўца ў навуку. Адпаведна,...падрабязней...
06
ліс
Эпоха камсамола. Віктар Шадурскі : “Калі здарыўся землятрус у Арменіі, адразу сфарміравалі атрад, сабралі рэчы для пацярпелых”
Дэкан факультэта міжнародных адносін Віктар ШАДУРСКІ быў сакратаром камітэта камсамола БДУ з 1989 г. па 1990 г. Ён рассказаў, чым яму запомніўся гэты час, і пра тое, як камсамольцы праводзілі лета. – З камсамолам...падрабязней...
05
ліс
Эпоха камсамола. Пётр Брыгадзін: “Запомніўся наш праект – адкрыццё моладзевага кафэ “Гаўдэамус”
Сваімі ўспамінамі пра ВЛКСМ падзяліўся Пётр БРЫГАДЗІН, дырэктар Інстытута бізнесу. Ён быў сакратаром камітэта камсамола БДУ з 1979 г. па 1981 г.  – У склад камітэта камсамола ўніверсітэта я быў абраны ў 1973 годзе,...падрабязней...
02
ліс
Один донор может спасти 3 жизни. Зачем сдают кровь студенты БГУ?
В Дне донора, который прошел в нашем университете 30–31 октября, приняли участие 168 человек со всех факультетов. За 2017 год и первое полугодие 2018 в БГУ получилось собрать 117 литров крови. Донорская кровь и...падрабязней...
02
ліс
Капуснік БДУ пройдзе ва ўніверсітэце
У актавай зале Ліцэя БДУ 22 лістапада пройдзе галоўнае студэнцкае мерапрыемства восені – агляд-конкурс "Капуснік–2018". ГА "Студэнцкі саюз БДУ" ўжо ў 12-ы раз арганізуе самы маштабны конкурс сярод першакурснікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Студэнты 1...падрабязней...
01
ліс
Эпоха камсамола. Анатолій Тозік: “Фарміравалі студэнцкія атрады да 3 тысяч чалавек, якія раз’язджаліся па СССР”
Ленінскаму саюзу моладзі споўнілася 100 гадоў 29 кастрычніка. Пра тое, якім быў той час, распавёў Анатолій Тозік, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя. Сакратар камітэта камсамола БДУ з 1975 г. па 1979 г. –...падрабязней...
31
кас
Эпоха камсамола. Уладзімір Навумовіч: “Адкрылі мемарыяльны знак у памяць студэнтаў і выкладчыкаў БДУ, якія загінулі ў гады вайны”
Мільёны савецкіх юнакоў і дзяўчат прайшлі школу ВЛКСМ з моманту стварэння і да самароспуску арганізацыі ў 1991 годзе. Ленінскаму саюзу моладзі споўнілася 100 гадоў 29 кастрычніка. Пра тое, якім быў той час, распавёў Уладзімір...падрабязней...
Абдэль Аль Сайед Ахмед, старшыня Палаты прадстаўнікоў Егіпта, удастоены звання «Ганаровы прафесар БДУ» 16 лістапада 2018 г.Мемарандум пра паразуменне паміж Міністэрствам адукацыі РБ і Міністэрствам даследаванняў, тэхналогій і найвысокай адукацыі ІнданезііМіжнародная навуковая канферэнцыя "Сучасныя праблемы ландшафтаведзення і геаэкалогіі" 14 лістапада 2018 г.Навучальныя курсы «Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі: традыцыі і наватарства» для супрацоўнікаў Шэньянскага ўніверсітэта (КНР) 13 лістапада 2018 г.Лекцыя «Пра цябе, любові і сям'і» 12 лістапада 2018 г.Студэнцкі экалагічны кангрэс 12 лістапада 2018 г.
БДУ у СМI
Председатель Палаты представителей Египта стал почетным профессором БГУ Спикер египетского парламента стал почетным профессором БГУ Председатель Палаты представителей Египта посетил БГУПраэкзаменаваць свае гістарычныя веды запрашаюць 17 лістапада ў БДУ Міжнародная адукацыйная акцыя «Гістарычны Maximum» пройдзе ў БДУ Блізкія далёкія сімвалы Бесплатно покататься на коньках в «Минск-Арене» смогут студенты БГУ 17 ноября Міжнародны форум маладых перакладчыкаў пройдзе ў БДУ Студэнцкі экалагічны кангрэс упершыню пройдзе ў БДУ 12 лістапада Міжуніверсітэцкі паэтычны форум пройдзе 15-16 лістапада ў БДУ Экологи из пяти стран соберутся в БГУ «Географический диктант» прошёл в БГУ «Земля плоская?» Какие вопросы были на географическом диктанте в Беларуси? В БГУ напишут «Географический диктант» БДУ ўпершыню ўключаны ў прадметны рэйтынг па “фізічным навуках” THE БГУ попал в список лучших вузов мира по физике