Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Навiны
3 студзеня 2019Архіў...
Дзесяць маладых навукоўцаў БДУ ганараваны стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2019 год. Стыпендыятамі сталі перспектыўныя даследчыкі, якія дамагліся істотных навуковых і практычных вынікаў. Сярод іх: старшы навуковы супрацоўнік НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ Яўген Трацяк. Узнагароды ён ганараваны за распрацоўку метадаў сінтэзу новых злучэнняў са структурай гранату ў выглядзе полікрышталічных парашкоў і шклокерамік, усталяванне карэляцыйных залежнасцяў паміж умовамі іх сінтэзу і структурнымі асаблівасцямі, якія прадвызначаюць іх спектральна-люмінесцэнтныя ўласцівасці; распрацоўку арыгінальных метадаў сінтэзу ёдыдаў шчолачназямельных элементаў і шклокерамік на іх аснове, а таксама выяўленне канкрэтных прэпаратыўных асаблівасцяў сінтэзу, што дазваляюць мэтанакіравана ўплываць на валентны стан іона актыватара ў іх; распрацоўку і даследаванне сцынтыяцыйных шклоў і шклокерамік на аснове дысілікатаў шчолачназямельных элементаў і літыю, якія валодаюць святловыхадам пад дзеяннем іанізавальнага выпраменьвання да 30000 фот на мегаэлектронвольт. Атрыманыя вынікі апублікаваны ў айчынных і замежных навуковых выданнях, іх практычная значнасць пацверджана двума патэнтамі.
Стыпендыятам стала малодшы навуковы супрацоўнік кафедры НДЛ біятэхналогіі кафедры мікрабіялогіі біялагічнага факультэта Крысціна Вострыкава. Яна распрацавала субстанцыі рэкамбінантных авечых бялкоў, прызначаныя для канструявання ветэрынарнага прэпарата для лячэння і прафілактыкі інфекцыйных захворванняў і карэкцыі імунадэфіцытных станаў дробнай рагатай скаціны. Практычная значнасць пацверджана распрацаваным лабараторным рэгламентам, дзвюма тэхнічнымі ўмовамі, двума актамі пра выпуск вопытнага ўзору, актам выпуску вопытнай партыі, актам укаранення ў вытворчасць навукова-вытворчага цэнтра "Прабіятэх".
Сярод узнагароджаных малодшы навуковы супрацоўнік НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ Уладзіслаў Шандзюкоў. На рахунку маладога навукоўца шэраг распрацовак: новы спосаб сінтэзу аморфнага сплаву кобальт-жалеза-бор электрахімічным метадам і спосаб нанясення двухслойнага пакрыцця нікель-бор/золата-кобальт на алюмініевыя сплавы; спосаб нанясення вісмутавага пакрыцця на дэфармаваныя сплавы алюмінію і даследаванне эфектыўнасці экранізацыйнай здольнасці вісмуту пры абароне электронных прыбораў ад уздзеяння іанізавальных выпраменьванняў; спосабы нанясення плёнак на аснове нікелю і на аснове аксіду алюмініб з вугляроднымі нанаматэрыяламі, здольных паглынаць электрамагнітнае выпраменьванне ў шырокім дыяпазоне спектра. Практычная значнасць даследаванняў пацверджана патэнтам, лабараторным тэхналагічным рэгламентам, трыма тэхналагічнымі інструкцыямі, двума актамі пра ўкараненне ў дзейнасць прадпрыемстваў "Завод СВТ" і "Пеленг".
Адзначаны дасягненні дацэнта кафедры заалогіі біялагічнага факультэта Дзмітрыя Жорава. Ён усталяваў інвазіўны складнік рэцэнтнай фаўны Беларусі на прыкладзе геміптэроідных насякомых; вызначыў сучасныя трэнды дынамікі распаўсюджання інвазіўных відаў насякомых па тэрыторыі Беларусі і склаў прагноз іх патэнцыйных інвазій. Атрыманыя вынікі ўкараняюцца ў навучальны працэс і выкарыстоўваюцца ў дзейнасці навукова-вытворчай асацыяцыі "Кветкаводства і азеляненне".
У ліку ўзнагароджаных дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Наталля Манцурава. Яна ганаравана стыпендыі за распрацоўку інавацыйнай мадэлі арганізацыі абароны ад беспрацоўя, якая ўключае элементы сацыяльнага страхавання і сацыяльнай дапамогі. Навуковец займаецца стварэннем прылад садзейнічання занятасці і стымуляванні прадпрымальніцкай ініцыятывы. Выніковасць даследаванняў пацверджана трыма даведкамі пра практычнае выкарыстанне ў сацыяльна-працоўнай сферы і шасцю актамі пра практычнае выкарыстанне ў навучальным працэсе.
Стыпендыю таксама прысудзілі загадчыку кафедры біяфізікі фізічнага факультэта Рыгору Марціновічу. Яму належаць тэарэтычнае і эксперыментальнае абгрунтаванне канцэпцыі і распрацоўка метадаў рэдокс-рэгуляцыі хіміярэзістэнтнасці пухлінных клетак як навуковай асновы для развіцця новых супрацьпухлінных тэхналогій з ужываннем нетаксічных тыпаў хіміясенсібілізатараў на базе антыаксідантных прэпаратаў. Значнасць атрыманых вынікаў пацвярджаецца шасцю актамі пра ўкараненне ў навуковы і навучальны працэсы БДУ.
Стыпендыі кіраўніка дзяржавы ганаравана прафесар кафедры фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці юрыдычнага факультэта Юлія Гаўрыльчанка. Яна дасягнула поспехаў у распрацоўцы новых тэарэтычных палажэнняў ашчаднага права і практычных прапаноў па сістэмным удасканаленні заканадаўства аб падаткаабкладанні зберажэнняў, абароне назапашванняў, укараненні новых прылад зберажэння і вызначэнні рэкамендацый па арганізацыі сістэмы мерапрыемстваў па павышэнні ашчадна-прававой культуры. Навуковец апублікавала тры манаграфіі, значнасць яе даследаванняў пацверджана чатырма актамі і трыма даведкамі пра ўкараненне ў практычную дзейнасць Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, Нацыянальнага банка нашай краіны, пяццю актамі пра ўкараненне ў навучальны працэс.
У спісе стыпендыятаў дацэнт кафедры квантавай радыёфізікі і оптаэлектронікі ФРКТ Аляксей Васільчук. Ён распрацаваў методыкі павышэння дакладнасных характарыстык сістэм вымярэння адлегласцяў на аснове карэляцыйнай апрацоўкі стэрэамалюнкаў; стварыў праграмна-апаратны комплекс "БІЗАНЬ" для атрымання лінейных, вуглавых і вышынных характарыстак мікрарэльефу стрэляных куль і пасіўны далямер на лічбавай 3D-фотакамеры; вызначыў методыкі правядзення крыміналістычных даследаванняў адбіткаў пячатак і штампаў і параметраў мікрарэльефу слядоў нарэзаў канала ствала на кулі, заснаваных на карэляцыйным аналізе лічбавых выяў. Атрыманыя вынікі апублікаваны ў айчынных і замежных навуковых выданнях, іх практычная значнасць пацверджана патэнтам, даведкай пра дазвол да ўжывання ў практычнай дзейнасці Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, двума актамі пра ўкараненне ў навучальны працэс Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў нашай краіны.
Таксама стыпендыю прысудзілі дацэнту кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта Вадзіму Міхайлоўскаму за атрыманне комплекснага неамарксісцкага інструментарыю пазнання палітыкі; неамарксісцкіх метадалагічных прынцыпаў даследавання палітыкі і палітычных тэорый. Адзначаны дасягненні ў пераадоленні дамінавання пазітывісцка-арыентаваных паводніцкіх, а таксама ліберальных палітычных даследаванняў. Атрыманыя вынікі апублікаваны ў манаграфіі, айчынных навуковых выданнях і выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе.
Сярод маладых навукоўцаў адзначаны дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часугістарычнага факультэта Аляксандр Бурачонак за раскрыццё адметных рыс, арганізацыйна-прававых формаў і фактараў у развіцці прадпрымальніцкай дзейнасці і росту дзелавой актыўнасці на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў, якія паўплывалі на трансфармацыйныя змены ў беларускім грамадстве і сталі сацыяльнай асновай нацыянальна-дзяржаўных працэсаў на тэрыторыі Беларусі пачатку ХХ стагоддзя. Атрыманыя вынікі апублікаваны ў айчынных і замежных выданнях, іх практычная значнасць пацверджана пяццю актамі пра ўкараненне ў навучальны працэс.
Усяго стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2019 годзе прызначаны 95 таленавітым маладым навукоўцам.
 
 
16 кастрычніка 2019
Выкладчыкі БДУ атрымалі пасведчанні аб павышэнні кваліфікацыі ў галіне крэатыўнага адукацыі
Уладальнікамі дакументаў сталі 45 супрацоўнікаў ВНУ
16 кастрычніка 2019
Мемарандум аб узаемаразуменні падпісаны паміж БДУ і Рэспубліканскай вышэйшай школай бізнесу і кіравання імя Абу Райхан Беруні
Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі гэтых устаноў Андрэй Кароль і Рустам Абдураўпаў
14 кастрычніка 2019
У БДУ падведзены вынікі XV Кубка Еўропы па інтэлектуальных гульнях сярод студэнцкіх каманд
Ўзнагароджанне адбылося 13 кастрычніка
16
кас
Студэнцкая каманда БДУ заваявала ўзнагароды рознай вартасці на XII Міжнароднай алімпіядзе ў сферы інфармацыйных тэхналогій "ІТ-Планета 2018/2019"падрабязней...
16
кас
Бронзавыя медалі заваявалі студэнты БДУ на чэмпіянаце свету па самба сярод юнакоў і юніёраўпадрабязней...
16
кас
Перапіс насельніцтва праходзіць у Беларусі з 4 па 30 кастрычнікападрабязней...
16
кас
Гістарычнаму факультэту БДУ спаўняецца 85 гадоў! падрабязней...
15
кас
Двухдзённая Міжнародная навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя "Адукацыя і самаадукацыя ў лічбавую эпоху" стартуе 17 кастрычніка ў БДУпадрабязней...
15
кас
БДУ ўвайшоў у 1% найлепшых універсітэтаў краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азііпадрабязней...
15
кас
Двухдзённая VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя "Руская мова: сістэма і функцыянаванне" адкрыецца 16 кастрычніка ў БДУпадрабязней...
14
кас
Дзень кар'еры адбудзецца 17 кастрычніка на эканамічным факультэце БДУпадрабязней...
16
ліс
В Институте бизнеса БГУ объявлен набор слушателей на прохождение обучения по 11 программам повышения квалификациипадрабязней...
15
ліс
Институт бизнеса БГУ объявляет прием документов на программу переподготовки «Рекламный менеджмент» с присвоением квалификации «менеджер рекламы»падрабязней...
11
ліс
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по специальностям «Логистика», «Промышленная экология и рациональное использование природных ресурсов» и «Информационное и правовое обеспечение бизнеса» падрабязней...
05
ліс
Факультет повышения квалификации и переподготовки совместно с Международным научно-образовательным центром медиации, примирения и третейских процедур юридического факультета БГУ приглашают слушателей на курсы по «Медиации»падрабязней...
30
кас
В Институте бизнеса БГУ открыт набор слушателей на выездной семинар в Сочи по программе «МВА»падрабязней...
10
кас
МГЭИ им. А.Д. Сахарова БГУ объявляет набор на курсы повышения квалификации по образовательной программе «Квантово-химическое моделирование биологически активных веществ и лекарственных препаратов»падрабязней...
07
кас
В Институте переподготовки и повышения квалификации судей, работников прокуратуры, судов и учреждений юстиции БГУ объявлен набор слушателей для прохождения переподготовки по специальности «Правоведение»падрабязней...
07
кас
Институт бизнеса БГУ приглашает слушателей на программы переподготовки по ряду специальностейпадрабязней...
Газета “Універсітэт”
18
кас
Што было б, калі б не было “КЛУмБы”? Клуб аматараў мастацкага слова справіў юбілейную вечарыну
“Жыве, “КЛУмБа”, жыве!” - такая думка з’яўлялася ў кожнага, хто прыйшоў на вечарыну клуба аматараў мастацкага слова, каб у добрай кампаніі адзначыць пяцігадовы юбілей аб’яднання. У гэты восеньскі вечар у гасціннай зале бібліятэкі факультэта...падрабязней...
16
кас
Прылегчы і памаляваць: што прапануюць зоны рэкрэацыі на хімічным факультэце?
Пакуль універсітэт толькі распрацоўвае праект пра зону адпачынку на кожным факультэце, хімічны факультэт ужо паклапаціўся пра сваіх студэнтаў. Пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Жанны Цабкала, намесніка дэкана па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, некалькі такіх месцаў...падрабязней...
14
кас
Аб’явы
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС на замяшчэнне пасад: ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: міжнароднага турызму; рускай мовы; аналітычнай хіміі; высокамалекулярных злучэнняў; ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: гісторыі беларускай літаратуры, англійскага мовазнаўства; рускай літаратуры; міжнародных адносін; высокамалекулярных злучэнняў; ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: рускай...падрабязней...
01
кас
БДУ ў СМІ
БДУ ўвайшоў у прэстыжны сусветны рэйтынг Times Higher Education (THE) – БелТА, sputnik.by, zviazda.by, «Мінск-Навіны», interfax.by, aif.by, ej.by, news.21.by (12.09), Беларусь-24 (13.09). Удзел БДУ ў Кітайскім міжнародным прамысловым кірмашы (CIIF) – sb.by, БелТА, edu.gov.by...падрабязней...
01
кас
Нашы юбіляры
04 кастрычніка Яскевіч Аркадзь Уладзіміравіч, дацэнт кафедры філасофіі і метадалогіі навукі 05 кастрычніка Барздоў Георгій Мікалаевіч, прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі 09 кастрычніка Рудэнка Наталля Іванаўна, дацэнт кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу 12...падрабязней...
27
вер
Анатоль Мінько пра малую радзіму: «Карані фарміруюць нас…»
Імя Анатоля МІНЬКО, загадчыка кафедры фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі фізічнага факультэта БДУ, нядаўна было занесена ў кнігу народнай славы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Мы пагаварылі з прафесарам пра малую радзіму, навуку і маладое...падрабязней...
24
вер
«Забрала документы, но вернулась, потому что нравится и учеба, и город». Дважды студентка БГУ из Казахстана
В Елене Дротенко не сразу признаешь иностранку. 21-летняя студентка факультета психологии и социальных наук приехала учиться в БГУ из Казахстана. Своим призванием девушка выбрала медицинскую психологию и сейчас заканчивает третий курс. Газета «Университет» расспросила...падрабязней...
23
вер
Жаночае лідарства. АБСЕ правяла для студэнтак БДУ трэнінг
Студэнткі і магістранткі БДУ на пяць дзён адправіліся ў САК «Брыганціна», каб развіць свае лідарскія навыкі. З 2 па 5 верасня дзяўчаты прайшлі трэнінг, які падрыхтавалі супрацоўнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека...падрабязней...
20
вер
«Между нами гораздо больше общего». Рамиль Гусейнов из Азербайджана
Высшее образование призвано сформировать не только специалиста, но и личность. Иностранный студент Рамиль Гусейнов из Азербайджана убедительно это доказывает. О том, как обучение в БГУ помогло сформировать его личную философию, о специфике работы специалиста...падрабязней...
17
вер
Дайджэст
Этнолагі БДУ выявілі на Гродзеншчыне рарытэтнае Евангелле ўзростам каля 300 гадоў – БелТА, СТБ, sb.by, vb.by (01.08), «Мінск-Навіны», vgr.by, «Звязда», news.mail.ru (02.08), АНТ (03.08). Студэнты БДУ перамаглі на конкурсе праектаў «PRO здароўе: біятэхналогіі для...падрабязней...
Візіт дэлегацыі Цэнтра даследаванняў праблем развіцця пры Дзяржаўным савеце КНР на чале з віцэ-прэзідэнтам Чжанам Цзюнько 25 красавіка 2019 г.Візіт дэлегацыі Чжэцзянскаго Шужэн універсітэта (КНР) на чале з рэктарам Сю Чын 23 красавіка 2019 г.Узнагароджанне пераможцаў конкурсаў «Лепшы арганізатар НДР студэнтаў і аспірантаў" і "Лепшая СНДЛ» 22 красавіка 2019 г.Рэспубліканскі суботнік 20 красавіка 2019 г.Прагляд прамой трансляцыі звароту Прэзідэнта РБ А. Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў БДУ 19 красавіка 2019 г.Міністру адукацыі РБ Ігару Карпенка прадставілі адукацыйныя праекты БДУ 17 красавіка 2019 г.
БДУ у СМI
Ученые БГУ и МГУ будут проводить совместные исследованияБГУ вошел в топ-25 лучших университетов регионаБелорусские студенты получили награды международной IT-олимпиады Аспирант БГУ занял призовое место на международной IT-олимпиадеКоманда БГУ стала чемпионом Беларуси на международной олимпиаде "ИТ-Планета"Студенты БГУ выиграли награды в международной ИТ-олимпиаде В БГУ пройдет международная научная конференция по русскому языкуБДУ ўвайшоў у 1% найлепшых універсітэтаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай АзііБГУ попал в топ лучших вузов Восточной Европы и Центральной АзииБГУ занял 25-е место в рейтинге университетов стран Восточной Европы и Центральной АзииБГУ занял 25-е место среди лучших вузов Восточной Европы и Центральной АзииДни дружбы главных университетов Беларуси и России - БГУ И МГУ открылись в МосквеДесять ученых станут первыми номинантами на вручение почетного знака дружбы МГУ и БГУНовы адукацыйны сезон «Акадэміі камунікацыі» стартуе ў БДУ Фестываль першакурснікаў "YFM. # ВЫЙДИНАСВЕТ" пройдзе ў БДУДни дружбы БГУ и МГУ проходят в Москве
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.