Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Галоўнае ўпраўленне адукацыйнай дзейнасціГалоўнае ўпраўленне навукіГалоўнае ўпраўленне бухгалтарскага ўліку і фінансаўГалоўнае ўпраўленне планавання, эканомікі і інвестыцыйнай дзейнасціГалоўнае гаспадарчае ўпраўленнеУпраўленне выхаваўчай работы з моладдзюУпраўленне міжнародных сувязяўУпраўленне па рабоце з персаналамУпраўленне па справах культурыУпраўленне арганізацыйнай работы і дакументацыйнага забеспячэнняУпраўленне аховы працы і па надзвычайных сітуацыяхУпраўленне рэдакцыйна-выдавецкай работыУпраўленне прававой работыЦэнтр інфармацыйных тэхналогійЦэнтр закупак тавараў, работ і паслугЦэнтр карпаратыўных камунікацыйЦэнтр сацыялагічных і палітычных даследаванняўРэспубліканскі цэнтр праблем чалавекаФундаментальная бібліятэка Студэнскі гарадокПсіхалагічная служба БДУСпартыўны клубСлужба аховы і бяспекіПрэс-служба БДУПершы аддзелДругі аддзелШтаб ГАКантрольна-рэвізійны аддзелВучэбна-метадычная лабараторыя інавацый у адукацыіАддзел аналітыкі і прагназаванняЦэнтр грамадскага харчавання БДУ
Упраўленне па рабоце з персаналам
Гістарычная даведка:

Гісторыя стварэння упраўлення кадраў непарыўна звязана з гісторыяй стварэння БДУ. Асноўныя гістарычныя этапы развіцця кадравай службы.
1921 год – Галоўпрафадукацыя РСФСР і камісія па арганізацыі БДУ вырашалі пытанні па падборы кадраў універсітэта. На чале ўніверсітэта было пастаўлена Праўленне, якое ажыццяўляла кіраванне ўсёй навучальнай і адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю ўніверсітэта. Пры Праўленні працавала адміністрацыйна-гаспадарчае кіраванне справамі. У склад кіравання ўваходзіў агульны аддзел, у якім кадравымі пытаннямі займаўся сакратар асабовага складу С.М. Асмалоўскі.
1922 год – выдадзены загад рэктара № 1 ад 1 сакавіка па адміністрацыйна-тэхнічным персанале.
1944 год – Пастановай Саўнаркама СССР зацверджана новая структура ўніверсітэта, у склад якой увайшоў аддзел кадраў.
1997 год - аддзел кадраў ператвораны ва ўпраўленне кадраў у сувязі з наданнем БДУ статусу вядучай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Сёння ўпраўленне кадраў налічвае 22 супрацаўніка, усе спецыялісты з вышэйшай адукацыяй. Калектыў упраўлення кадраў пастаянна ўдасканальвае ўзровень прафесійнага майстэрства.
Упраўленне кадраў БДУ з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца першаму прарэктару. 

Асноўныя напрамкі дзейнасці: • Правядзенне ў жыццё дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне структурных падраздзяленняў БДУ высокакваліфікаванымі спецыялістамі, у тым ліку прафесарска-выкладчыцкім складам і навуковымі супрацоўнікамі.
• Удзел у распрацоўцы і рэалізацыі стратэгіі і тактыкі кіравання персаналам, аптымізацыі колькасці і структуры.
• Удзел у фарміраванні карпаратыўнай культуры БДУ.
• Ажыццяўленне ўнутрыўніверсітэцкага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы і працоўнай дысцыпліне ў структурных падраздзяленнях універсітэта.
• Забеспячэнне правільнага і своечасовага кадравага справаводства.
Структура упраўлення кадраў:

• Аддзел кадравага адміністравання
• Аддзел развіцця персаналу

Начальнік упраўлення кадраў
Няпеўная Наталля Томашаўна
тэл.: 209-52-18
email: Niapeunaya@bsu.by
адрас: г. Мінск, вул. Бабруйская, 5а
Намеснік начальніка упраўлення
Жарнасек Таццяна Аляксандраўна
тэл.: 209-50-61
email: Zharnasek@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 7, каб. 318
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт