Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
На першуюУніверсітэтСтруктура ўніверсітэтаГалоўныя ўпраўленні, ўпраўленні, цэнтры, службы, аддзелыГалоўнае ўпраўленне планавання, эканомікі і інвестыцыйнай дзейнасці
Галоўнае ўпраўленне планавання, эканомікі і інвестыцыйнай дзейнасці
Асноўныя задачы Галоўнага ўпраўлення планавання, эканомікі і інвестыцыйнай дзейнасці:

*       Перспектыўнае і бягучае планаванне падрыхтоўкі спецыялістаў у адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі. Абагульненне прапаноў адпаведных падраздзяленняў БДУ па перспектыўных і бягучых планах прыёму і выпуску, кантынгенту, які атрымоўвае адукацыю (навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, слухачоў).

*       Планаванне дзейнасці структурных падраздзяленняў БДУ, а таксама бюджэтных арганізацый адукацыі.

*       Распрацоўка і падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленні сістэмы планавання, матэрыяльнага забеспячэння студэнтаў і моладзі, якая навучаецца .

*       Метадычнае кіраўніцтва планавай дзейнасцю бюджэтных устаноў адукацыі.

*       Эканамічны аналіз дзейнасці бюджэтных устаноў адукацыі, якія ўваходзяць у комплекс БДУ, па выніках прадастаўлення квартальнай і гадавой справаздачнасці.

*       Нарміраванне кошту на платныя паслугі, якія аказвае БДУ..

*       Складанне месячнай, квартальнай, гадавой і іншай справаздачнасці, і прадастаўленне ў органы кіравання па зацверджаных формах і ва ўсталяваныя тэрміны.

*       Нарміраванне штатных раскладаў па персаналах і крыніцам утрымання ў адпаведнасці з заканадаўствам і ажыццяўленне кантролю за выкананнем штатнай дысцыпліны ва ўстановах адукацыі.

*       Распрацоўка і падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленні сістэмы аплаты працы працаўнікоў універсітэта, а таксама вызначэнне ўмоў аплаты працы і матэрыяльнага заахвочвання кіраўнікоў устаноў адукацыі пры заключэнні кантрактаў.

*       Распрацоўка і давядзенне да структурных падраздзяленняў, якія ўваходзяць у комплекс БДУ, эканамічных нарматываў фінансава-эканамічнай дзейнасці.

*       Распрацоўка і падрыхтоўка на зацвярджэнне і ўзгадненне эканамічна абгрунтаванага кошту на асобныя адукацыйныя паслугі.

.*       Аказанне садзейнічання ў арганізацыі працы структурных падраздзяленняў комплексу БДУ з правам юрыдычнай асобы ў частцы эканамічных пытанняў, а таксама развіцця вытворча-гаспадарчай, прадпрымальніцкай дзейнасці, накіраванай на атрыманне даходаў (акрамя навучальна-адукацыйных устаноў).

*       Удзел у вызначэнні стратэгіі перспектыўнага планавання, рацыянальнага развіцця эканамічнай і прадпрымальніцкай дзейнасці комплексу БДУ.

*       Каардынацыя працы структурных падраздзяленняў комплексу БДУ па накірунках эканамічнай, знешнеэканамічнай, інвестыцыйнай, вытворчай і прадпрымальніцкай дзейнасці.

*       Забеспячэнне дзяржаўнай рэгістрацыі і перарэгістрацыі нерухомай маёмасці і правоў карыстання зямельнымі ўчасткамі БДУ, выкананне прац, звязаных з арэндай (карыстаннем) маёмасці БДУ.

*       Кіраванне выкарыстаннем маёмасці БДУ, удзел у планаванні размеркавання плошчаў паміж структурнымі падраздзяленнямі БДУ, улік памяшканняў усіх будынкаў і збудаванняў, якія знаходзяцца на балансе БДУ.

*       Арганізацыя і правядзенне знешнеэканамічнай дзейнасці, узаемадзеяння з мытнымі і іншымі органамі пры правядзенні аперацый увозу - вывазу прадукцыі, абсталявання, сыравіны, матэрыялаў і іншых паслуг падраздзяленнямі комплексу БДУ.

*       Арганізацыя кантролю за правядзеннем дзяржаўнай цэнавай палітыкі ў структурных падраздзяленнях з правам юрыдычнай асобы комплексу БДУ.

*       Сумесна з Галоўным упраўленнем бухгалтарскага ўліку і фінансаў і іншымі структурнымі падраздзяленнямі ажыццяўленне кантролю за рацыянальным і эфектыўным выкарыстаннем грашовых сродкаў, умовамі аплаты працы ў структурных падраздзяленнях з правам юрыдычнай асобы комплексу БДУ.

*       Правядзенне закупак тавараў, работ і паслуг на тэндарнай аснове за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і знешніх дзяржаўных пазык, а таксама за кошт падаткаў,якія падлягаюць пэўным ільготам, і грашовых сродкаў ад гасразліковай дзейнасці (у адпаведнасці з загадамі рэктара БДУ), распрацоўка адпаведнай дакументацыі.

*       Эканамічнае планаванне навуковай дзейнасці НДЧ-ГУН.

*       Эканамічны аналіз навуковай дзейнасці НДЧ-ГУН , якая выконваецца па дамовах з Заказчыкамі.

*       Кантроль за ходам выканання планавых паказчыкаў навуковай дзейнасці НДЧ-ГУН.

*       Метадычнае забеспячэнне адпаведных пытанняў.

*       Эканамічнае планаванне навуковай дзейнасці НДЧ-ГУН , якая выконваецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

*       Кантроль за ходам выканання планавых паказчыкаў навуковай дзейнасці БДУ.

*       Метадычнае забеспячэнне адпаведных пытанняў.

*       Эканамічны аналіз навуковай дзейнасці БДУ. 
Начальнік Галоўнага ўпраўлення
Тарасевіч Марына Казіміраўна
тэл.: 209-52-00
адрас: г.Мінск,вул. Бабруйская, 7, к. 301
Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па планаванні навуковай дзейнасці
Герасімава Наталля Мікалаеўна
тэл.: 209-59-84
адрас: г.Мінск,вул.Бабруйская,9, к.320
Старшы інспектар
Курасава Зафія Баляславаўна
тэл.: 209-52-41
адрас: г.Мінск,вул. Бабруйская, 7,к. 422
Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па планаванні адукацыйнай дзейнасці
Спірава Ірына Пятроўна
тэл.: 209-52-00
email: Spirava@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 9, к. 303
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.