Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Бел Eng De Cn Es
Аддзел фінансавання капітальных укладанняўАддзел уліку фінансавання і раcходаў па НДРАддзел інфарматызацыі бухгалтарскага ўлікуАддзел зводнай бухгалтарскай справаздачнасціАддзел уліку навукова-даследчай дзейнасціАддзел кантролю і разлікаў па дагаворах пастаўкіАддзел матэрыльнага забеспячэння навучэнцаўСектар па сацыяльных пытанняхСектар налічэння заработнай платы прафесарска-выкладчыцкага складуСектар налічэння заработнай платы адміністрацыйна-гаспадарчага персаналуСектар банкаўскіх аперацыйСектар разліковых аперацыйСектар касавых аперацыйСектар валютных аперацый і мэтавых сродкаўСектар уліку пазабюджэтных сродкаўСектар разлікаў з падсправаздачнымі асобамі і ўліку арэндных плацяжоўCектор па ўліку асноўных сродкаў, асобных прадметаў у складзе абаротных сродкаўСектар па ўліку матэрыяльных запасаў
Галоўнае ўпраўленне бухгалтарскага ўліку і фінансаў

Колькасць аддзелаў       7

Колькасць сектараў      11

Галоўнае ўпраўленне (ГУБУіФ) у адпаведнасці са ўскладзенымі на яго задачамі выконвае наступныя функцыі:

 - складае для прадстаўлення ў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, статыстычныя органы, упраўленнне Нацыянальнага банка, дзяржаўную падатковую інспекцыю штомесячную, квартальную, гадавую і зводную бухгалтарскую справаздачнасць;
- па даных бухгалтарскіх і статыстычных справаздач ажыццяўляе кантроль і аналіз фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб, якія ўваходзяць у адзіны комплекс БДУ. Удзельнічае ў правядзенні рэвізій фінансава-гаспадарчай дзейнасці юрыдычных асоб БДУ;
- аналізуе і кантралюе бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі факультэтаў і іншых структурных падраздзяленняў БДУ;
- ажыццяўляе метадычнае кіраванне па пытаннях бухгалтарскага ўліку ў структурных падраздзяленнях БДУ;
- ажыццяўляе папярэдні кантроль за адпаведнасцю дагавораў, якія заключаюцца, аб'ёмам асігнаванняў, прадугледжаных каштарысам расходаў;
- забяспечвае ўзаемасувязь паміж банкам і БДУ, дзяржаўным казначэйствам і БДУ, своечасовае ажыццяўленне выплат з усіх разліковых рахункаў БДУ;
- афармляе і апрацоўвае плацёжныя дакументы для аплаты праз усе разліковыя рахункі БДУ (у тым ліку і праз дзяржаўнае казначэйства);
- прадстаўляе ў дзяржаўныя органы казначэйства дакументы для ажыццяўлення кантролю за выкананнем дагаворных умоў;
- вядзе бухгалтарскі ўлік бюджэтных асігнаванняў, пазабюджэтных, дабрачынных і датацыйных сродкаў і іх выкарыстання;
- ажыццяўляе, улік і выплату заработнай платы работнікам БДУ, якія ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў, а таксама стыпендыі студэнтам, аспірантам і дактарантам універсітэта;
- налічае дзяржаўныя дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і надбаўкі да іх;
- выдае даведкі аб заработнай плаце (для налічэнняў пенсій, у падатковую інспекцыю, на афармленне крэдытаў у банку, на прадтаўленне ільгот па падаходным падатку, звязаных з будаўніцтвам жылля, у ЖЭС, на афармленне дапамог на дзяцей, на афармленне іншых дапамог); даведкі выпускнікам, накіраваным на работу ва ўстановы, арганізацыі, прадпрыемствы;
- налічае студэнтам – сіротам: кампенсацыі на харчаванне, набыццё адзення, мяккага інвентару, дапамогі на першапачатковыя расходы пры працаўладкаванні, кампенсацыі на набыццё прадметаў першай неабходнасці студэнтам-сіротам пры працаўладкаванні;
- арганізуе ўлік і ажыццяўляе кантроль за рухам асноўных сродкаў, асобных прадметаў у складзе абаротных сродкаў, матэрыялаў па бюджэце і пазабюджэтных крыніцах набыцця ў структурных падраздзяленнях БДУ;
- вядзе кантроль за выкарыстаннем выдадзеных даверанасцяў на атрыманне матэрыяльных і іншых каштоўнасцей;
- удзельнічае ў правядзенні інвентарызацыі маёмасці і фінансавых абавязацельстваў, забяспечвае своечасовае і правільнае вызначэнне вынікаў інвентарызацыі і адлюстраванне ў бухгалтарскім уліку; - ажыццяўляе кантроль за паступленнем і расходаваннем матэрыяльных каштоўнасцей, а таксама звярае даныя бухгалтарскага ўліку з данымі складскога ўліку;
- падрыхтоўвае неабходны камплект дакументаў у казначэйства і банк для пераліку авансаў, аплаты актаў выкананых работ па капітальным, бягучым рамонце і іншых выплат за кошт бюджэтных асігнаванняў і пазабюджэтных сродкаў, выдзеленых на гэтыя мэты;
- узгадненне, праверка правільнасці і паўнаты афармлення бягучых дагавораў на аплату камунальных паслуг. Фарміраванне рэестраў дагавораў для прадстаўлення ў Дзяржаўнае казначэйства Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. Прадстаўленне аператыўнай інфармацыі аб стане разлікаў за камунальныя паслугі структурным падраздзяленням БДУ і Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- падрыхтоўка дакументаў для афармлення і атрымання крэдытаў, пазык, акрэдытываў. Распрацоўка штогадовых і квартальных графікаў пагашэння выплат па абавязацельствах;
- вядзе ўлік і кантроль аплат за навучанне беларускіх і замежных студэнтаў;
- выдае даведкі аб кошце навучання з разбіўкай па гадах для афармлення крэдытаў на аплату навучання, афармляе даведкі па фактычных выплатах за навучанне для прадстаўлення ільгот па падаткаабкладанні, афармляе дакументы на вяртанне грашовых сродкаў;
- арганізуе ўлік і ажыццяўляе кантроль за расходаваннем сродкаў на камандзіровачныя расходы;
- ажыццяўляе ўлік і кантроль за паступленнем і расходаваннем валютных сродкаў БДУ;
- арганізуе ўлік выканання навукова-даследчых работ, ажыццяўляе абагульненне і аналіз выкананых навукова-даследчых работ па навукова-даследчых арганізацыях, заснавальнікам якіх з'яўляецца БДУ;
- укараняе і суправаджае праграмныя сістэмы для аўтаматызацыі бухгалтарскага ўліку ў аддзелах і сектарах ГУБУіФ, адказвае за іх дакладнае ўзаемадзеянне і абмен данымі паміж імі.
- займаецца ўстаноўкай і настройкай аперацыйных сістэм і антывірусных праграм на камп'ютэры карыстальнікаў (супрацоўнікаў ГУБУіФ), а таксама настройкай праграмных сістэм для вядзення бухгалтарскага ўліку згодна службовым абавязкам супрацоўнікаў ГУБУіФ;
- ажыццяўляе сістэмнае адміністраванне сервераў ГУБУіФ, ставіць і настройвае камп'ютэры супрацоўнікаў ГУБУіФ для работы ў сетцы БДУ згодна інструкцыям ЦІТ;
- ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і іншымі вышэйстаячымі арганізацыямі па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ГУБУіФ.

Начальнік галоўнага ўпраўлення - галоўны бухгалтар
Каўшэвіч Таццяна Ўладзіміраўна
тэл.: 2095271
email: kovchev@bsu.by
адрас: вул.Бабруйская 9, к. 201 в
Вядучы спецыяліст
Прохарчык Марына Васільеўна
тэл.: 209-52-02, факс 209-55-54
email: prokharm@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 9, к. 201 в
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення
Гарбацэвіч Наталля Вітальеўна
тэл.: 209-52-69
email: gorbacev@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 9, к. 203
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення
Фурсевіч Людміла Аркадзеўна
тэл.: 209-52-72
email: fursevitch@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 9, к. 211
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення
Харьковская Екатерина Николаевна
тэл.: 209-52-70
email: kharkouskaya@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 9, к. 108
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення
Абразцова Таццяна Леанідаўна
тэл.: 209-59-87
email: obrazcova@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 9, к. 215
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення
Анупрыенка Аксана Ўладзіміраўна
тэл.: 209-59-88
email: onuprov@bsu.by
адрас: вул. Бабруйская, 9, к. 217
© Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Пры капіяванні матэрыялаў спасылка на сайт абавязковая. Ўсе правы абаронены.