Рус Бел Eng De Cn Es
Газета «Унiверсiтэт»

ГАЗЕТА “УНІВЕРСІТЭТ”

БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЭТА

ГІСТОРЫЯ

Газета БДУ“Універсітэт”– адно з найстарэйшых перыядычных выданняў Беларусі. Яшчэ ў 1929г.убачыў свет першы нумар агульнауніверсітэцкай шматтыражнай газеты “Ленінскім шляхам”. Далей яна выходзіла пад рознымі назвамі. З 1955 г. да 2006 г. газета называлася – “Беларускі універсітэт”. З верасня 2006 г. існуе як “Універсітэт”.  

На стронках выдання знайшла адлюстраванне ўся шматгадовая гісторыя БДУ і краіны ўвогуле. Газета захоўвае і развівае навуковыя, навучальныя і культурныя традыцыі флагмана айчыннай вышэйшай адукацыі – Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

У розныя гады рэдактарамі і штатнымі супрацоўнікамі «Універсітэта» працавалі вядомыя дзеячы і журналісты: М.Аўрамчык, Г.Булацкі, А.Воўк, І.Навуменка, А.Лойка, М.Цікоцкі, В.Сікорскі, Б.Стральцоў, А.Нікаленка, В.Вараб’ёў, М.Загорская, Т.Казак. Шмат пакаленняў выдатных “акул пяра” атрымала тут сваё прафесійнае станаўленне.

ДАСЯГНЕННІ

У 1982г. газета была ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, неаднаразова з’яўлялася пераможцай рэспублікансіх конкурсаў за лепшае асвятленне маладзёжнай тэматыкі ў прэсе. Акрамя таго “Універсітэт” прызнаваўся “Найлепшай студэнцкай газетай” на VI Міжнародным фестывалі маладзёжнай прэсы “Націскай на RECord” , якія прайшоў у верасні 2007 г. на Украіне і атрымаў дыплом за “Найлепшую інтэрнет-версію” у конкурсе журналістскага майстэрства на III Міжнароднай “Зімовай школе журналістыкі” у лютым 2008 г. У маі 2009 г. выданне БДУ “Універсітэт” стала пераможцам V Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая літара” ў намінацыі “Найлепшая шматтыражная газета”.

ЗМЕСТ

Зараз на старонках “Універсітэта” можна знайсці афіцыйную інфармацыю, аналітычныя матэрыялы, публікацыі пра жыццё факультэтаў і дзейнасць астатніх падраздзяленняў, аператыўныя рэпартажы пра самыя важныя падзеі і з’явы ў Белдзяржуніверсітэце, змястоўныя інтэрв’ю з цікавымі асобамі, нарысы пра вучобу, грамадскую актыўнасць, побыт і адпачынак навучэнскай моладзі, пра навукова-даследчую работу выкладчыкаў і студэнтаў і шмат чаго іншага.  

СТАН

Газета “Універсітэт” уваходзіць у структуру Медыяцэнтра БДУ.

Тыраж 1500 экзэмпляраў. Распаўсюджваецца па тэрыторыі БДУ. Выдаецца 2 разы ў месяц на беларускай мове. Друкуецца ў РУП “Выдавецкі цэнтр БДУ”.

Штат рэдакцыі — 4 чалавекі.Рэдактар — Сяргей Сяргеевіч Шафаловіч.

Газету “Універсітэт” можна атрымаць у рэдакцыі і дэканатах, а таксама прачытаць у Фундаментальнай бібліятэцы БДУ, чытальных залах і на спецыяльных стэндах на факультэтах, акрамя таго, на ўласным сайце www.gazeta.bsu.by  

ПРЫЁМНАЯ РЭДАКЦЫІ:
вул. Кальварыйская, 9, каб. 102,
тэл. 209-53-45; e-mail: gazeta@bsu.by

 

 
Редактор
Шафалович Сергей Сергеевич
тел.: 259-70-77
email: gazeta@bsu.by
адрес: ул. Кальварийская, 9, к. 102