У Беларускім дзяржаўным універсітэце ідэалагічная і выхаваўчая работа ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыяй і Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, Праграмай выхавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, планам ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў БДУ. У адпаведнасці з Сістэмай менеджменту якасці, працэсам СТУ АП 8.5-07-01-2018 "Выхаваўчая работа" вызначаны мэты, прынцыпы і патрабаванні да арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў БДУ.

Мэта ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў БДУ на 2022/2023 навучальны год фарміраванне маральна сталай, інтэлектуальна і фізічна развітай асобы навучэнца, якой уласцівыя сацыяльная актыўнасць, грамадзянская адказнасць і патрыятызм, прыхільнасць да ўніверсітэцкіх каштоўнасцей і традыцый, гатоўнасць да прафесійнага самаўдасканалення, актыўнага ўдзелу ў эканамічным і сацыяльна-культурным жыцці краіны.

Асноўнымі задачамі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў БДУ з'яўляюцца:

- ідэалагічнае выхаванне, якое вызначаецца прыярытэтамі развіцця беларускага грамадства, з'яўляецца асновай зместу выхавання і накіравана на фарміраванне ведаў асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, прывіццё падрастаючаму пакаленню асноўных каштоўнасцей, ідэй, перакананняў, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, фарміраванне інфармацыйнай культуры;

- грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму;

- духоўна-маральнае выхаванне, накіраванае на далучэнне да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей, фарміраванне маральнай культуры;

- полікультурнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў уменні жыць у полікультурным свеце;

- экалагічнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да прыроды, навыкаў рацыянальнага прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя;

- прававое выхаванне, накіраванае на фарміраванне прававой культуры, законапаслухмяных паводзін, разумення навучэнцам адказнасці за супрацьпраўныя дзеянні;

- сямейнае і гендэрнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне адказных адносін да шлюбу, сям'і, выхаванні дзяцей, усвядомленых уяўленняў аб ролі і жыццёвым прызначэнні мужчын і жанчын у сучасным грамадстве;

- эканамічнае, працоўнае і прафесійнае выхаванне, накіраваныя на фарміраванне эканамічнай культуры асобы, разуменне працы як асобаснай і сацыяльнай каштоўнасці, фарміраванне гатоўнасці да ўсвядомленага прафесійнага выбару;

- эстэтычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне эстэтычнай культуры, развіццё эмацыйнай сферы, далучэнне навучэнцаў да айчыннай і сусветнай мастацкай культуры;

- выхаванне інфармацыйнай культуры;

- выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця, накіраванае на фарміраванне бяспечных паводзін навучэнцаў у сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці, паўсядзённым жыцці, навыкаў здаровага ладу жыцця, на ўсведамленне значнасці здароўя як каштоўнасці, фізічнае ўдасканаленне;

- выхаванне псіхалагічнай культуры, накіраванае на развіццё эмацыйна-каштоўнаснай сферы асобы, яе творчага патэнцыялу і рэсурсных магчымасцяў; фарміраванне ўменняў і навыкаў эфектыўнай адаптацыі да зменлівых умоў жыццядзейнасці; развіццё камунікатыўных здольнасцей; стымуляванне працэсаў самапазнання і самаўдасканалення, імкнення да самарэалізацыі;

- выхаванне культуры побыту і вольнага часу, накіраванае на фарміраванне ў дзяцей і навучэнскай моладзі каштоўнасных адносін да матэрыяльнага асяроддзя, уменні мэтазгодна і эфектыўна выкарыстоўваць вольны час;

- навукова-метадычнае, арганізацыйнае і кадравае забеспячэнне ідэалагічнай і выхаваўчай работы.